Свой першы матч зборная Беларусі праіграла з разгромным лікам

Матч Беларусь ЗША завяршыўся з лікам 1:6. Самым выніковым атрымаўся 2 перыяд, а дакладней яго апошнія 5 хвілін. За тры з гэтых пяці хвілін беларусы здолелі прапусціць тры шайбы. І толькі за чатыры секунды да канца 2-га перыяда зборная Беларусі рэалізавала большасць і, нарэшце, размачыла лік.



Зборная ЗША Джэйкаб Троўба і Сэт Джонс. Фота: iihf.com


Трэці перыяд стаў не менш драматычным для зборнай Беларусі. За 5 хвілін да заканчэння матча ў вароты Мезіна ўляцела пятая шайба. А ўсё з-за неабавязковага фола Андрэя Касціцына, які пасля двухбаковага выдалення за драку, яшчэ раз пайшоў на відавочнае парушэнне і быў выдалены на 2 хвіліны. Наша зборная апынулася ў меншасці. Чым паспяхова і скарысталіся амерыканцы — 1:5.

Не паспелі беларусы пагуляць у поўным складзе, як адбылося выдаленне Дзянісава. І зноў амерыканцы рэалізавалі большасць. Літаральна на апошніх хвілінах лік стаў 1:6. І тут грубае парушэнне зноў дапусціў Андрэй Касціцын, яго выдалілі літаральна на апошніх хвілінах. На шчасце, гэта выдаленне не ператварылася ў чарговую шайбу ў варотах Мезіна. Лік так застаўся 1:6.

Такім чынам 13600 заўзятараў, што прысутнічалі на матчы Беларусь—ЗША, сталі сведкамі разгромнай паразы зборнай-гаспадыні чэмпіяната. Такога старта ад беларускай каманды ніхто не чакаў. Так, мала хто спадзяваўся на тое, што беларускія хакеісты згуляюць хаця б у нічыю, але каб праіграць з такім лікам... Пасля разгромнага заканчэння 2-га перыяду наша зборная літаральна развалілася, так і не здолела мабілізавацца, гуляла без відавочнага плану, сумбурна і нервова і, як следства, безвынікова. Хаця па кідках беларусы не надта і праігрывалі 23:25 за матч.

Трэба адзначыць высокі ўзровень брамніка зборнай ЗША 40-гадовага Ціма Томаса і камбінацыйную гульню амерыканскіх нападаючых. Гэта не гледзячы на тое, што ў зборнай ЗША 5 гульцоў 1994-га года нараджэння.

Калі Мезін таксама глядзеўся не так і кепска. то нашы абронцы яўна не дацягвалі да патрэбнага ўзроўню. Хаця не надта ўдала гулялі і нападаючыя. Фактычна ім удалося стоадсоткава разыграць адзіную камбінацыю, якая і стала выніковай. Інакш бы лік быў яшчэ больш разгромным.

Што ж будзем спадзявацца, што беларуская зборная зробіць высновы з сённяшняй гульні і на наступных матчах парадуе нас высокапрафесійнай гульнёй.

Читать полностью:  http://sport.tut.by/news/hockey/398275.html

Каментаваць