Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Шалік Гуркова атрымаў заўзятар Аляксей Расолька

У пятніцу ўвечары ў кавярні "Грай" адбылася сустрэча чэмпіёна свету  па тайскім боксе Віталя Гуркова з журналістамі ды заўзятарамі. Віталь Гуркоў паказаў публіцы свой чэмпіёнскі пояс, а таксама абвясціў імёны пераможцаў свайго дабрачыннага аўкцыёна.
ВІталь Гуркоў — пераможца чэмпіянату. Здымак з сацсетак

ВІталь Гуркоў — пераможца чэмпіянату. Здымак з сацсетак



Нагадаем, адразу пасля перамогі — за два дні да сканчэння збору грошай на першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі — Віталь Гуркоў абвясціў аўкцыён, паводле якога чалавек, які ахвяруе найбольшую суму, атрымае ў падарунак шалік, з якім спартоўца выступаў на чэмпіянаце. За два дні патрэбныя грошы — 15% ад усё сумы — дазбіралі.

«Шалік з аўтографам Гуркова атрымлівае Аляксей Расолька, які за гэтыя два дні ахвяраваў найбольш грошай. Памятнымі падарункамі з аўтографамі народнага чэмпіёна таксама ўзнагароджваюцца Павел і Кацярына Хівук, Віктар Смусін, Уладзімір К., Ігар Качанаў, Ілля Куніцкі, Ганна Буйкевіч, Віталь Сончык, Яўген Жук, Лана Руднік, Злата Ізвалава (нажаль, імёнаў некаторых людзей не ведаю, бо ахвяраванні былі і ананімныя). Прашу ўсіх пераможцаў адгукнуцца, каб атрымаць свае падарункі», — напісаў у ФБ ініцыятар усталявання помніка Касцюшку журналіст Глеб Лабадзенка.

Віталь Гуркоў падпісвае той самы шалік. Здымак з ФБ Глеба Лабадзенкі

Віталь Гуркоў падпісвае той самы шалік. Здымак з ФБ Глеба Лабадзенкі



Ён падзякаваў Гуркову і ўсім ахвярадаўцам, адзначыўшы, што «першы помнік Касцюшку будзе сапраўды народным. А імёны ахвярадаўцаў будуць увекавечаныя ў Музеі Касцюшкі».

Помнік Касцюшку плануецца ўсталяваць на малой Радзіме змагара ў Мерачоўшчыне (Брэсцкая вобласць) у лютым 2018 года — да дня народзінаў Касцюшкі.

Каментаваць