Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Шкляныя магілы ў гістарычным музеі

У гістарычным музеі працуе незвычайная экспазіцыя Аляксандра Зубрыцкага. Выявы пахаванняў польскіх жаўнераў у Беларусі ўвасоблены мастаком у выглядзе каляровых мазаік са шкла. 


Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі змяшчае некалькі дзясяткаў працаў мастака. На іх — манументы на месцах масавых жаўнерскіх пахаванняў часоў Паўстання 1863 году ды Польска-савецкай вайны 1920 году. Мастак-мазаіст афармляў свае працы ў вельмі арыгінальнай тэхніцы: накладаў мазаікі з драбнюткіх крышталаў таўчонага шкла на драўляную аснову.

«Я яму казала: «Зрабі нацюрморт, нешта весялейшае!» — узгадвае ўдава мастака Лілія Зубрыцкая. — Але ён стаяў на сваім, займаўся пахаваннямі і памяццю пра іх. Ведаеце, ягоныя працы сапраўды палітыя крывёю, бо па-іншаму са шклом працаваць немагчыма. Нават калі мой муж быў цяжка хворым, ён працягваў сваю працу — як жаўнер».


«Я яму казала: «Зрабі нацюрморт, нешта весялейшае!» — узгадвае ўдава мастака Лілія Зубрыцкая. — Але ён стаяў на сваім, займаўся пахаваннямі і памяццю пра іх. Ведаеце, ягоныя працы сапраўды палітыя крывёю, бо па-іншаму са шклом працаваць немагчыма. Нават калі мой муж быў цяжка хворым, ён працягваў сваю працу — як жаўнер».


Сэрца самога Аляксандра Зубрыцкага, нажаль, перастала біцца ўлетку гэтага году. Ён нарадзіўся ў 1932 на Магілёўшчыне, працаваў урачом-афтальмолагам, як у Беларусі, так і далёка за яе межамі: у Емене ды на выспах Зялёнага Мысу. Урач заўсёды цікавіўся гісторыяй, асабліва беларуска-польскімі сувязямі, таму ў пэўны момант вырашыў увасобіць захапленне ў выяўленчым мастацтве.


Так, за апошнія 20 год, паўсталі ягоныя серыі: «Касцёлы Беларусі», «Беларусь Міцкевіча», «Цярністы шлях да Незалежнасці». Апошняя серыя акурат і выстаўленая ў Гістарычным музеі пры падтрымцы Амбасады Польшчы ў Беларусі.


«Я меў гонар быць асабіста знаёмым са сп. Аляксандрам, — распавядае польскі дыпламат Міхал Хабрас, — Нажаль, яго ўжо няма сярод нас. Ён быў сапраўдным кладзезем беларуска-польскай гісторыі. Усё жыццё Зубрыцкі дапамагаў увекавечваць памяць гэтай зямлі і людзей, для якіх яна была Айчынай».


Дарэчы, Аляксандр Зубрыцкі з’яўляўся не толькі мастаком, але і гісторыкам-даследчыкам. Ён разшукваў помнікі польскім жаўнерам у розных кутках сваёй Бацькаўшчыны ды прымаў удзел у іх аднаўленні.




Вялікая частка твораў Аляксандра Зубрыцкага зараз захоўваецца ў Польшчы. За сваю працу па захаванні нацыянальнай памяці ён пры жыцці атрымаў медалямі «Апякун месцаў нацыянальнай памяці» ды «Pro Memoria».

Убачыць выставу можна будзе толькі да 14 лістапада, таму ўсе ахвочыя маюць паспяшацца.

 

Каментаваць