Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Шматпакутнай скульптуры на Кастрычніцкай зноў адарвалі «руку»

Скульптура «Вялікаz істота» з'явілася на Кастрычніцкай тры тыдні таму. За гэты час яе паспелі зламаць, мадэрнізаваць і зноў зламаць.
«Спрэчнаму твору мастацтва на Кастрычніцкай зноў адарвалі галінку-руку», — паведаміла чытачка TUT.BY Ганна. Яна ж і даслала фатаграфію скупльтуры.

А вось так скульптура выглядала 20 верасня, пасля таго як яе аўтар Базыль Стахіевіч аднавіў адламаныя канечнасці кампазіцыі.
А вось так — пасля таго, як яе ў першы раз зламалі.
Нагадаем, скульптуру «Вялікая істота» зрабіў 35-гадовы мастак з Маладзечна Bazianto (Базыль Стахіевіч). Яна з'явілася на вуліцы Кастрычніцкай пасля закрыцця фестывалю Vulica Brasil ў пачатку верасня, але неўзабаве скульптуры адарвалі канечнасці. Скульптура выклікала неадназначную рэакцыю ў мінчукоў, сам жа мастак патлумачыў задума так:

— Мая праца з'яўляецца прадстаўленнем будучага, дзе разуменне самога сябе, тэхналогій і навакольнага асяроддзя прыводзіць да з'яўлення новага істоты, адкрытага спазнанняў. Я ствараю сімбіёз бактэрыі, чалавека і расліны. Новую структуру, новае цела, новыя функцыі. <...> Бактэрыі, чалавек і расліны: сумеснае зліццё адкрывае неверагодныя магчымасці для пазнання сувязяў і працэсаў, якія адбываюцца ў Сусвеце.

Паводле news.tut.by

Каментаваць