Шосты кінафестываль Bulbamovie запрашае ўдзельнікаў

У кастрычніку адбудзецца VI Варшаўскі Фестываль Беларускага Кіно Bulbamovie 2016.

Bulbamovie праводзіцца з 2011 года. Гэта першы ў свеце фестываль, прысвeчаны толькі беларускаму кіно. Лаурэатамі фестывалю ў свой час былі: Мітры Сямёнаў-Алейнікаў, Дарыя Юркевіч, Віктар Красоўскі, Марыя Матусевіч, АндрусьТакінданг, Арцём Лобач і шмат іншых удзельнікаў, з якіх стваралася асяроддзе маладых незалежных кінатворцаў.

Bulbamovie спрычынілася да папулярызацыі моды на беларускае кіно і было штуршком для арганізатараў «Лістапада», які пару гадоў пазьней увёў нацыянальны конкурс у сваю праграму

 У 2014 годзе Bulbamovie перамясцілася з Варшавы ў Мінск, але паказы адбываюцца таксама і ў польскай сталіцы.

VI фестываль Bulbamovie пройдзе ў Мінску i ў Варшаве 21-23 кастрычніка 2016 года.

Да ўдзелу ў кінаконкурсе прымаюцца ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы.  

Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць на старонцы фестывалю ў фэйсбуку.

Намінацыі:

    
  • Залатая Бульба 2016 — найлепшы ігравы фільм
  • Залатая Бульба 2016 — найлепшы дакументальны фільм
  • Залатая Бульба 2016 — найлепшы анімацыйны фільм

Арганізатары фестывалю — Януш Гаўрылюк і Максім Жбанкоў — абяцаюць пераможцам грашовыя ўзнагароды.


Каб прыняць удзел у конкурсе трэба да 20 верасня на электроны адрас bulbamovie@gmail.com адправіць заяўку.

Заяўка можа быць аформлена ў двух варыянтах:
а) у электронным выглядзе
б) падпісаная аўтарам і адсканіраваная або ў выглядзе фотаздымка падпісанай заяўкі.

ЗАЯЎКА 2016 BULBAMOVIE 2016 entry form:

1. TITLE OF THE FILM (BY & ENG)
.......................................................
2. GENRE OF THE FILM
......................................
3. LENGTH (MINUTES)
……………………………
4. DIRECTOR
......................
5. DIRECTOR OF PHOTOGRAPHY
…………………………………
6. PRODUCER
……………………………………
7. DATE OF COMPLETION
…………………………………
8. COUNTRY OF PRODUCTION
……………………………
9. SYNOPSIS (BY & ENG)
…………………………………
10. PHONE NR
…………………………………
11. E-MAIL
………………………………………
12. PRIVATE LINK TO THE FILM (VIMEO / YOUTUBE)
…………………………………………………………………
13. PASSWORD
…………………………………………………………………
14. ORGINAL DIALOGUE LIST (with time code)
/file SRT/даслаць у асобным файлі/

15. Ляўрэат фестывалю Bulbamovie 2016 згаджаецца прысутнічаць у паказах сваіх фільмаў арганізаваных пасля фестывалю ў іншых беларускіх гарадах (мэта: далейшая прамоцыя беларускага кіно)
……………………………………………………………
/sign/подпіс/


Паводле інфармацыі ад арганізатараў фестывалю

Каментаваць