Што рабіць на Sziget: топ-5

Асноўнае на фэсце — вядома, канцэрты любімых выканаўцаў. Музыка гучыць практычна адусюль. Варта крыху адысці ад галоўнай сцэны, адразу пачынаецца іншая сцэна з іншымі выканаўцамі, а далей яшчэ адна, і яшчэ. Канешне, на выспе ёсць і зацішныя куткі, дзе можна перадыхнуць ад  скачкоў і проста пагутарыць.

Ёсць адмысловыя забавы, якія не сустрэнеш у штодзённым жыцці. Напрыклад, вы можаце выпіць піва ў Sky Bar, матляючы нагамі ў паветры на прыстойнай вышыні. Ці паспрабаваць сябе ў банджы-джампінгу і скокнуць уніз, прывязаным вяроўкай.А яшчэ выкупацца пад дыджэйскі сэт у пенным басейне, заняцца спортам на адмысловай пляцоўцы, пагуляць у баскетбол з людзьмі з усяго свету і шмат чаго іншага. Таксама выспа поўна арт-аб'ектамі ў выглядзе інсталяцый, якія падрыхтаваны мастакамі з усяго света. Карацей, падчас Sziget ёсць чым заняцца кожнаму. Але мы распавядзем вам пра тое, што трэба зрабіць абавязкова.

1. Сяброўства з усім светам  

Жадаеце завесці шмат сяброў па ўсім свеце? Наперад на Sziget і не забудзьцеся ўзяць нататнічак і асадку! З-за моцнай спякоты вы будзеце хадзіць у шортах, з якіх можа вываліцца тэлефон, таму рэкамендуем яго пакінуць у камеры захоўвання. На выспе ўсё настолькі добрыя адзін да аднаго, што заводзіць новых сяброў і новыя знаёмствы лёгка і прыемна. Вы бярэце нататнік і ручку, знаёміцеся і, калі жадаеце працягнуць адносіны, то проста просіце дадзеныя ў якой-небудь сацыяльный сетцы, напрыклад, на Facebook. Так можна здабыць шмат сяброў з усяго света, якія не адмовяцца вас прыняць падчас вашага чарговага вандравання, а можа і самі да вас прыедуць у госці.


2. Сам сабе мастак

Калі ты трапляеш у такое месца, дзе з кожнай шчыліны льецца творчасць, то  проста немагчыма застацца ўбаку! Вядома, можна хадзіць ад сцэны да сцэны і проста глядзець на перформансы іншых людзей. Але вы хутка заўважыце, як падобныя вам назіральнікі зрываюцца і самі становяцца хадзячым перформансам. Яны пераапранаюцца ў строі любімых персанажаў, або майструюць сабе нейкае зусім новае аблічча. Людзі прыдумляюць неймаверныя кактэйлі, робяць інсталяцыі з падручных сродкаў.

Правераны факт, што пры звычайным шпацыры на Sziget раз у 10 хвілін можна злавіць інсайт і ўскрыкнуць з пашыранымі вачамі: "Нічога сабе! У гэтым свеце і так можна рабіць?! і як жа гэта, каб іх чорт узяў, крута!". Ну ці проста хадзіць з адкрытым ад здзіўлення ротам.

На дадзеным пункце вас нічога не спыніць ва ўласным самавыяўленні. Больш таго, Sziget цалкам спрыяе таму, каб вы адкрыліся як асоба. Вы можаце нават прыехаўшы дахаты зразумець, што да фэсту вы і не ведалі, хто вы ёсць насамрэч. Успомніце, кім вы жадалі стаць у дзяцінстве.


3.  Музычны Forrest Gump  

Так, можна заліпнуць пад улюбёнага выканаўцу, атрымліваць асаладоу ад яго творчасці, адначасовы пацягваючы кактэйль. Але ёсць яшчэ такая фішка: вы даеце сабе 15-20 хвілін на кожную пляцоўку (а там іх вельмі шмат, вялікіх і маленькіх сцэн), дзе гэты час скачаце і адрываецеся,  а потым перасоўваецеся да іншай пляцоўцыі. Часта гэта бывае разам з тымі людзьмі, з якімі вы толькі што пазнаёміліся каля сцэны.

На кожнай сцэне, маленькай ці вялікай, грае музыка розных стыляў, такім чынам, вы атрымаеце задавальненне ад кантрастаў. Выспа вялікая, забаваў шмат, трэба паспрабаваць  як мага больш. Рухацца наперад-наперад, толькі наперад!


4. The Rolling Stones

Гэты пункт таксама можна аднесці да часткі «заводзім новыя знаёмствы», але ён крыху пра іншае.

Справа ў тым, што на Sziget дзеля таго, каб не было чэргаў, зроблена адмысловая сістэма аплаты – ты закідваеш грошы на фэставую картку. Яе можна павесіць на шыю ці прачапіць на наручны гадзіннік, і пры аплаце проста прыкладаеш да тэрміналу. Гэта вельмі моцна паскарае працэс аплаты, амаль цалкам выкараняючы чэргі з выспы.

Дык вось, адзін хлопец згубіў картку, на якую закінуў адразу вельмі шмат грошай. Паколькі без фінансаў застаўся практычна ў самым пачатку фэсту, а выжываць неяк трэба было, то яго мозг згенераваў наступную штуку: ён узяў кардонку, на якой напісаў "Я страціў сваю картку, я жадаю есці і выпіць". Гэты хлопец хадзіў увесь час сытым і п'яным, вясёлым і ў новай кампаніі. Вядома, гэтым злоўжываць не варта, каб не праславіцца нахлебнікам, але запомніць можна.

Дарэчы, каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, картку можна «прывязаць» да мабільнага тэлефона. Тады яе можна проста аднавіць. 


5. Быць вольным

Гучыць вельмі абстрактна, але справа ў тым, што тая колькасць цікавых рэчаў, якімі можна заняцца на Выспе Свабодыі Sziget, не паддаецца пераліку, а тым больш не здольна змясціцца ў ТОП-5. Можна абраць  штосьці сапраўды неймавернае ці, наадварот, вельмі спакойнае. Але калі чалавек трапляе на Sziget, то ён сам становіцца стваральнікам свайго фэсту. Вы можаце камбінаваць пералічанае вышэй і ствараць штосьці сваё. Усё што ад вас патрабуецца — атрымліваць задавальненне, забаўляцца, улюбляцца, сябраваць і быць шчаслівым.

Будзьце вольнымі! Заставайцеся выдатнымі!   

Каментаваць