Такія розныя адценні Дня беларускага пісьменства (фота)

У мінулую нядзелю культурная прастора нашай краіны ўзбагацілася дзвюма слаўнымі падзеямі: адкрыццём помніка знакамітым ураджэнцам Мінска і традыцыйным Днём беларускага пісьменства, які адбыўся ў старажытным Рагачове, што раскінуўся на месцы (на рагу) упадзення Друі ў Дняпро.
Запрашае Горад Майстроў

Запрашае Горад Майстроў


Гэтае свята было прысвечана будучай выдатнай падзеі — адзначэнню 500-годдзя беларускага кнігадруку, юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры: Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы.

Стэнды пад адкрытым небам распавядаюць пра класікаў

Стэнды пад адкрытым небам распавядаюць пра класікаў

А так пачынаўся друк у Савецкім Саюзе

А так пачынаўся друк у Савецкім Саюзе


Па традыцыі, свята беларускага пісьменства стала нагодай для шматлікіх прэзентацый, напрыклад кнігі А. Цітова «Шляхамі Францыска Скарыны». Адбываліся культурна-асветныя заняткі для дзетак «Пазітыў ад Скарыны», прадстаўленне рэспубліканскіх і мясцовых друкаваных выданняў, літаратурных твораў пісьменнікаў і паэтаў, у асноўным тых, якія ўваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Дом, у якім У. Караткевіч ствараў свае шэдэўры

Дом, у якім У. Караткевіч ствараў свае шэдэўры


Урачыста быў адкрыты выдатны па сваёй задуме Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча. Славуты пісьменнік доўгі час жыў і працаваў у Рагачове ў хаце свайго дзядзькі. Цяпер гэты куток пазначаны помнічкам, а вуліца, на якой знаходзіцца дом, носіць імя Караткевіча.


Памяць У.Караткевіча жыве ў Рагачове

Памяць У.Караткевіча жыве ў Рагачове


Не дзіва, што гэтае рэспубліканскае свята выклікала вялікую цікаўнасць у гараджан, якія хлебам-соллю сустракалі гасцей, наведвалі традыцыйны кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, а вядомыя рачагоўскія прадпрыемствы выкарыстоўвалі гэтую цікаўнасць да беларускага друку ў камерцыйных мэтах — рэкламавалі і рэалізоўвалі сваю прадукцыю.


Рагачоўскі крэатыў

Рагачоўскі крэатыў

Сімвал Рагачова — радасць для дзетак

Сімвал Рагачова — радасць для дзетак


Гэты факт сведчыць, што беларускі друк і беларускае слова шукаюць шляхі да манетарызацыі свайго патэнцыялу, хоць пра яго не здагадваюцца яшчэ многія, у тым ліку і ў Рагачове. Але прыйдзе час, калі прамыславікі і прадпрымальнікі зразумеюць, што беларускае слова ў рэкламе, на таварах будзе сведчыць пра іх якасць і гонар за сваю справу.


Куды ж без вясёлых прыпевак!

Куды ж без вясёлых прыпевак!


Пра гэта і іншыя падзеі Дня беларускай пісьменнасці ў Рагачове наш фотарэпартаж.








Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-09-05 12:51:23
"Урачыста быў адкрыты выдатны па сваёй задуме Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча". Паважаны аўтар, патлумачце, к. л., што там выдатнага, чым гэты дом кнігі адрозніваецца ад звычайнай кнігарні з рускамоўнымі папсовымі выданнямі і партрэтамі Лукашэнкі ў звычайным райцэнтры. Прадавачкі там гавораць па-беларуску? Беларуская літаратура пераважае? Можа, так і ёсць, але ж я не быў у Рагачове, не ведаю.
  • Kit
  • 2016-09-05 13:07:51
Выдатны таму, што дом кнігі будзе насіць імя Уладзіміра Караткевіча. ДЗе такое можна ўбачыць у сталіцы Гатага вам, шаноўны пільны прыхільнік беларушчыны, не дастатквова ?
  • ВР
  • 2016-09-05 13:46:10
Ну, і гэта няблага, але я спадзяваўся, што там не толькі шыльда, а і "начынне" цікавае. У сталіцы ёсць, напрыклад, бібліятэка імя Ф. Багушэвіча. Але каб у ёй было больш беларушчыны, чым у б-цы імя А. Пушкіна - не сказаў бы.
Яшчэ пытанне да аўтара. Ён піша аб прадстаўленні "літаратурных твораў пісьменнікаў і паэтаў, у асноўным тых, якія ўваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі". А хоць нейкая прысутнасць СБП была? Можа, Насту Кудасаву запрасілі - яна ж з Рагачова? Ці хоць яе кнігі дэманстравалі?
  • Kіt
  • 2016-09-05 14:21:44
Наконт Насты не ведаю,там толькі СПБ і іх пратэжэ, кшталту "Полоцкой ветви", былі прадстаўлены, а таксама, дзе-нідзе незалежныя літаратары,
Прыйдзе час і выдавецкая плітыка зменіцца на карысць беларускіх аўтараў, беларускага друкаванага слова паболее. Тады і cпатрэбіцца вось такая сучасная інфрструктура. Трэба мысліць у чатырох вымярэннях (с )"Назад у будучыню")
Дом кнігі ў Рагачове ўнікальны і тым, што ён мае, акрамя канферэнц-залы і кніжнай крамы, тры абанементы для чытачоў розных узростаў, ад малеч да старшакласнікаў..Дзе вы убачыце такое -- ідзеш па вуліцы ў Дом кнігі імя Караткевіча, а са сцяны суседнядга дома на цябе глядзіць партрэт нашага Генія!
  • ВР
  • 2016-09-05 15:00:44
Абанементы для розных узростаў - гэта класіка бібліятэчнай справы. Абы рагачоўцы хадзілі ў тую бібліятэку... Але, магчыма, Вы маеце рацыю. Будзем аптымістамі.
У тэксце варта паправіць:
рачагоўскія прадпрыемствы = рагачоўскія прадпрыемствы
І ў фотарэпартажы:
Прэзентацыя кнігі "Шляхамі Францыска СкарАны" = Прэзентацыя кнігі "Шляхамі Францыска Скарыны"
АдкрываюцЦца сакрэты вырабу паперы = Адкрываюцца сакрэты вырабу паперы
Ля кніжДных стэндаў = Ля кніжных стэндаў

Каментаваць