Еўрабачанне 2014: талерантнасць і Аўстрыя перамаглі

Канчыта Вурст з кампазіцыяй "Rise Like a Phoenix" перамагла на Еўрабачанні 2014 з вынікам 290 балаў. Другое месца — у Нідэрландаў (238 балаў), трэцяе — у Швецыі (218). Беларускі Cheesecake — на 16-й пазіцыі.



«Важны толькі і выключна чалавек, — лічыць Томас Нойвірт (Канчыта Вурст), — у кожнага павінна быць права жыць так  як ён лічыць патрэбным, калі гэта нікому не прычыняе шкоды». І сёння Еўропа гэта пацвердзіла.

 

Перамога 25-гадовай спявачкі з барадой прадэманстравала не толькі музычны густ Еўропы, але і яе сапраўдную талерантнасць. Выдатная музыка, моцны голас і эмацыйнае выканане "Rise Like a Phoenix" дазволілі Канчыце Вурст перамагці. І ніякія забабоны не маглі ёй у гэтым перашкодзіць.

 

Томас Нойвірт



Як піша Вікіпедыя, Томас Нойвірт атрымаў шырокую папулярнасць у сцэнічным вобразе Канчыты Вурст. Ідэя аб барадатай жанчыне прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй і цкаваннем. Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці. Томас Нойверт заявіў, што хоча, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся разглядаць і шанаваць тое, што ўтоена «за фасадам»

 

На жаль, для часткі беларускай грамадскаці "фасад" застаецца ледзь не галоўным. Інакш як можна ацэньваць неўдалыя жарты каментатара трансляцыі Еўрабачання, зусім не талеранныя рэплікі ўдзельнікаў ток-шоў на БТ1 напярэдадні трансляцыі, якія тычыліся знешнасці і сэксуальнай арыентацыі Канчыты Вурст?

Асабіста мне было сорамна. Сорамна, што церашальства і ханжанства дагэтуль пануюць нават у такіх пасунутых аўдыторыях, якой я лічыла музычную грамадскасць. Мне непрыемна было чуць як узроставыя спевакі, вядомыя выключна на прастрах СНД, разважаюць пра музычныя вартасці пачынаючай і даволі таленавітай моладзі. Мне было агідна ў чарговы раз пераканацца, што геаграфічна еўрапейская Беларусь дагэтуль вельмі далёкая ад Еўропы ментальна.

Што ж тычыцца Тэа, то на гэты раз беларускі выканавец даказаў, што для некепскага выніка на Еўрабачанні зусім не абавязкова выкідваць на вецер (чытай расейскім экс-зоркам) вялікія грошы. Магчыма песні не хапіла больш выразнай аранжыроўкі, трохі не ставала харызмы Юры Вашчуку, але ў цэлым  Cheesecake прагучаў годна і па еўрапейску.  Спадзяюся наступным разам будзе лепш.

Абмеркаванне:

  • Сара
  • 2014-05-12 14:11:44
Прыкра, што цемрашальства часцяком дэманструюць маладыя людзі...
  • Максім
  • 2014-05-12 19:32:14
Куды каціцца Эўропа?! Вынікі гэтага Эўрабачання даказалі, што гэта не песенны конкурс, а шоу-клаунада. Беларусам не патрэбныя такія талерантнасць і "заходнія каштоўнасці".
  • Аксана
  • 2014-05-12 20:12:10
Вось толькі не трэба адказваць за ўсіх беларусаў! Адрозненне дэмакратычнай дзяржавы ад той, у якой мы жывем, у тым, што кожны чалавек мае права выбару. А разважанні пра тое, што "нам
трэба" а што "не трэба" тым больш ад імя ўсіх беларусаў па меншай меры смешныя, а на самой справе вельмі небяспечныя. Чым вы, Максім, адрозніваецеся, ад Лукашэнкі, калі
кажыце, што "Беларусам не патрэбныя такія талерантнасць і "заходнія каштоўнасці"? Нічым. Вы нават горш, бо, напэўна ж, лічыце сябе цывілізаваным чалавекам. У вас таксама быў
выбар: вы маглі націснуць на іншы канал, ці ўвогуле выключыць тэлевізар. Сутнасць любога нармальнага існавання ў праве на выбар.
  • Максім
  • 2014-05-12 22:42:04
Гэтыя так званыя "заходнія каштоўнасці" на самай справе ня маюць нічога агульнага з 1000-гадовай еўрапейскай цывілізацыяй. Сведчаннем хваравітасці еўрапейскага грамадства (не ўсяго)
з'яўляецца тое, што такі выканавец наогул з'явіўся на конкурсе і преамог. (можа быць еўрапескія дамахазяйкі прагаласавалі за яго(ці за яе) з-за жаласці?!). І давайце называць усё сваімі імёнамі-ёсць
норма і ёсць адхіленні. Гэты выпадак яўна адносіцца да другогй катэгорыі. Лепей бы гэтая Канчыта сядзела б у сябе дома і не ганьбіла б Еўропу.
  • Аксана
  • 2014-05-12 23:22:45
Каштоўнасць, гэта тое, што кожны чалавек варты павагі не гледзячы на перакананні, сэксуальную арыентацыю, палітычныя погляды і г.д. На жаль, шматлікія беларусы, у тым ліку тыя, хто называе сябе
апазіцыяй, хаця дзенічае гэтак жа як і ўлада, відаць яшчэ не ў стане перамагчы свае комплексы, ханжаства і цемрашальства. Пазаўчора мне было сорамна толькі за праўладных каментатараў і нібыта
музыкальных крытыкаў. Сёння мне сорамна за тых, хто лічыць сябе дэмакратычнай апазіцыяй, Добра яшчэ, не напісалі, што Канчыту трэба лячыць, ці наогул ізаляваць :(
  • Максім
  • 2014-05-13 00:38:59
Спробы лячыць такіх людзей назіраліся ў СССР, але гэта невылечна:( Калі следаваць вашай логіцы-дык грамадства павінна паважаць і правы педафілаў, маньякаў, садыстаў і іншых вычварэнцаў). Справа ў
тым, што ўся гэтая брыдота замест таго, каб ціха сядзець у хаце і не варушыцца-лезе на паверхню.
  • Аксана
  • 2014-05-13 01:10:11
Яшчэ раз працытую Канчыту Вурст, для тых, хто любіць падмену паняццяў і перакручванне фактаў:«Важны толькі і выключна чалавек, — лічыць Томас Нойвірт (Канчыта Вурст), — у кожнага павінна быць права
жыць так як ён лічыць патрэбным, калі гэта нікому не прычыняе шкоды». Таму не трэба гэтак ужо афішыяваць свае комплексы. Можа лепш "ціха сядзець у хаце"?...
  • Максім
  • 2014-05-13 17:47:05
Аксана, часткова згаджуся з вамі, што: "Каштоўнасць, гэта тое, што кожны чалавек варты павагі не гледзячы на перакананні", але ў талеранцыі пвінны быць нейкія межы. Можа вам гэта не
падабаецца, але ПЕРАВАЖНАЯ большасць беларусаў прытрымліваецца такіх жа пракананняў, як я. Доказ гэтага-тое што беларусы не далі аніводнага бала Канчыце.
  • Аксана
  • 2014-05-13 22:06:12
Як раз наадварот. паводле галасавання беларускіх гледачоў Канчыта атрымала 7 балаў і толькі неімавернымі высілкамі прафесійнага журы атрымалася зневіліяваць гэты вынік. Гэта па-першае. А па-другое,
калі ў гісторыі большасць мела рацыю?

Каментаваць