Танцы, лёгкі рок ды зноў афрыканскія спевы на «Пешаходцы» (фота)

Мы працягваем асвятляць падзеі у Верхнім горадзе. У гэту суботу 19 жніўня ля Ратушы адбыўся адзін з самых буйных канцэртаў класічнай музыкі на вольным паветры. А на сцэнах Карэтнага дворыку, Музычнага завулку ды вуліц гістарычнага цэнтру сталіцы прайшлі шматлікія канцэрты вулічных музыкаў і танцавальны Just : jam.

Танцавальны джэм праводзіцца штосуботу. У падзею ўключаны сучасныя віды танца. Па словах арганізатараў, галоўная мэта мерапрыемства — атрымліваць асалоду ад занятка.


У Карэтным дворыку ўвечары адыгралі гурты «НаОдинДень» і Afrococoa. Першы — квартэт хлопцаў з даволі лёгкім рокам, які цудоўна пасуе для фармата вулічных выступаў. Але музыкі замахнуліся на адзін з найбуйнейшых фестываляў Беларусі «lidbeer» і, магчыма, прымуць у ім удзел.

Бэнд Afrococoa oжо не першы раз сёлета выступае на «Пешаходцы», так што «афрыканцы» ўжо на слыху ў наведнікаў Верхняга гораду. Афрыканскія спевы, блюз, рэгі ды аўтэтычныя танцы — вось, што можна было пачуць ды пабачыць на іх канцэрце.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць