ТБМ запрашае на прэзентацыю кніг з серыі «Паэты планеты»

На сядзібе ТБМ 7 лютага адбудзецца прэзентацыя найлепшых кніг унікальнай серыі «Паэты планеты» з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў.


Падчас імпрэзы Андрэй Хадановіч прачытае творы Уільяма Батлера Ейтса, Эмілі Дыкінсан, Шарля Бадлера, Юлія Таўбіна, Рыгора Барадуліна.

Таксама вы пачуеце творы Канстандзінаса Кавафіса, Хаіма Нахмана Бяліка, Міхая Эмінэску, Алеся Разанава ў выкананні Лявона Баршчэўскага.

Чакаюцца сюрпрызы: самыя свежыя выданні.

Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі з аўтографамі перакладчыкаў узамен на невялікія ахвяраванні.

Імпрэза адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13. Пачатак у 18:45. Уваход вольны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць