ТБМ зрабіла каляндар, прысвечаны Каліноўскаму

Прэзентацыя беларускіх насценных і настольных календароў у межах кампаніі "Будзьма беларусамі" адбылася ў сядзібе Таварыства беларускай мовы 16 лістапада.



Да 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага, якое будзе адзначацца ў 2013 годзе, падрыхтаваны насценны і настольны каляндар з выявай змагара за незалежнасць Беларусі. Дакладней кажучы, каляндар аздабляе калаж з вядомага фотаздымка Кастуся Каліноўскага і аркушаў газеты "Мужыцкая праўда", якую ён выдаваў. Мастаком і дызайнерам календара з'яўляецца Ігар Марачкін.

"Сілай таленту мастака у нашай памяці застаюцца дарагія для кожнага беларуса імёны. Гэта постаці нашай гісторыі. Гэта тыя людзі, гледзячы на якіх мы самі натхняемся любоўю да Бацькаўшчыны і жаданнем штосьці рабіць для яе", — адзначыла намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

"Кастусь Каліноўскі — вельмі значная постаць у нашай гісторыі. Мне было дужа цікава і важна працаваць над гэтай тэмай, сумясціць на календары вядомы партрэт змагара і тое, што праходзіла праз яго жыццё, было яго асновай. Маю на ўвазе аркушы "Мужыцкай праўды", падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы мастак.

На 2013 год надрукавана таксама серыя насценных календароў "Беларусь краіна замкаў". На іх прыгожыя выявы Міра, Крэва, Навагрудка, Ліды, Нясвіжа, Мсціслава, Любчы. Здымкі на аздобу прадаставіў з уласнага фотаархіва зноў жа Ігар Марачкін.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас імпрэзы прадэманстраваў прысутным серыю календароў 2012 года "Захаваем нашу гістарычную спадчыну" з фотаздымкамі старасвецкай забудовы, якая яшчэ засталася ў некаторых беларускіх гарадах, а таксама дыхтоўныя календары мінулых гадоў, прысвечаныя Максіму Багдановічу і Уладзіміру Караткевічу. Усю гэтую прыгажосць дасюль можна знайсці на Румянцава, 13. Для тых, хто не трапіў на прэзентацыю будзе цікава ведаць, што календары серыі "Захаваем нашу гістарычную спадчыну" выкладзены ў інтэрнэце на сайце Таварыства беларускай мовы.

"Мы раздаем асобнікі календароў дыпламатам іншых краінаў, каб яны бачылі, што і ў нас ёсць свая гісторыя. Такія календары — гэта візітоўка краіны", падкрэсліў Алег Трусаў.

Удзельнікі прэзентацыі таксама сышлі з падарункамі. Яны змогуць упрыгожыць сваё жытло календарамі з выявамі гістарычнай забудовы беларускіх

Каментаваць