У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova.

Ужо ў трэці раз у галерэйным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўляюцца працы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. Традыцыйна фестываль не абмяжоўваецца візуальным мастацтвам: акрамя пастаяннай экспазіцыі лічбавага фота і кампутарнай графікі адбудуцца паказы відэа-арту, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў, анімацыі і кароткаметражных фільмаў.

Вынікі фестывалю падсумуе конкурс, пераможцаў якога вызначыць журы ў складзе кінарэжысёра Аляксандра Яфрэмава, куратара Фёдара Ястраба, дызайнера Аляксандра Шчэпікава, фотамастака Валерыя Вядрэнкі, рэжысёра-аніматара Аляксандра Ленкіна і дызайнера Антона Баранава. Творы будуць разгле­джаны ў намінацыях “Лічбавае фота, “Кампутарная графіка, “Лічбавы жывапіс, “Відэа-арт, “Відэакліп музычны, “Анімацыя, “Рэкламны ролік і “Кароткі метр.

Выстава працягнецца да 18 студзеня і скончыцца ўручэннем дыпломаў пераможцам конкурсу і канцэртам электроннай музыкі.

Каментаваць