«The UNB», «Leibonik» і «Neuro Dubel» выступілі на першым беларускім «Oktoberfest» (фотарэпартаж)

Хмельны фестываль, які бярэ свае карані ў нямецкім Мюнхене, упершыню праходзіць у загарадным комплексе «Камарова», што пад Мінскам. Кожную пятніцу і суботу, з 25 верасня і па 10 кастрычніка тут адбываюцца музычныя выступы.



Беларускі «Oktoberfest» ніяк не мог абысціся без нацыянальнага каларыту: выступалі ў большасці айчынныя выканаўцы. У суботу, 26 верасня, сюды завіталі гурты «The UNB», «Leibonik» і «Neuro Dubel». Як праходзіў самы «піўны» фэст года, глядзіце самі.

Адкрываў праграму гурт "The UNB", які існуе звыш 30 гадоў, музыкі граюць лёгкі рок

У перапынку паміж выступамі жадаючым прапаноўвалі ўдзельнічаць у розных конкурсах за каштоўныя прызы, напрыклад, праводзілася спаборніцтва па забіванні цвіку

Удзельнічалі прадстаўнікі не толькі моцнага полу

 

Акрамя наведвальнікаў, у конкурсах прымалі ўдзел і музыкі, напрыклад, Юрый Навумаў

Другімі на сцэну выйшлі музыкі гурта "Leibonik", калектыў распачаў з балады "Пра піва", якая ўпершыню загучала на выступах бэнду

 

Сэтліст у асноўным складаўся з цыкла барадатых песень, што змяшалі з піўнымі кампазіцыямі

Конкурс на траплянне пінг-понгавым шарыкам у піўны кубак

Конкурс сілачоў. Хто першы перацягне супраціўніка на свой бок

Хэдлайнерамі ж вечара былі музыкі з "Neuro Dubel"

Музыкі выконваюць песню "Раз, два, три"

На свяце піва не абышлося без армрэслінгу

Спевы былі чутны ў сотні метрах ад сцэны, а дах танцпляцу ў прамым значэнні слова ледзь не праваліўся

Даехаць ад Мінску да Камарова даволі проста: комплекс знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад МКАДу ў бок Слуцкай шашы. Другога кастрычніка наведвальнікаў чакае блюзавы дзень з удзелам гуртоў «Крама», «П’яныя госці» і аўстралійцы «Bluesville station».

Каментаваць