Тыднёвы фестываль фільмаў у Еўрапарламенце

Парламенцкая Асамблея Euronest у маі 2012 года збіраецца правесці ў Еўрапарламенце тыднёвы фестываль фільмаў з краінаў-партнёраў “Усходняга партнёрства па тэмах, цікавых як Форуму грамадзянскай супольнасці, так і самому Еўранэсту.

Сярод такіх тэмаў могуць быць правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства права і г.д. Па сутнасці, усе тэмы па тым, як зрабіць наш свет лепей, або аб ужо наяўных праблемах у грамадстве. Фільмы могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі. Вельмі пажадана наяўнасць субтытраў па-англійску ў фільмах. На дадзены момант ідзе збор прапановаў падобных фільмаў для ўдзелу ў фестывалі і Нацыянальныя платформы ФГС УП заклікаюцца прадастаўляць такія прапановы.
 
Каментаваць