Той самы фэст тыдзень для аматараў эксперыментальнага тэатра

З 21 па 26 красавіка ў Мінску праходзіць Першы міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў. Мэта фэсту пад назвай “Той самы фэст — стварэнне ў Беларусі платформы для міжкультурнага дыялогу ў сферы сучаснага тэатра.

Фестываль сабраў на мінскіх падмостках 18 тэатральных труп, больш за 120 удзельнікаў і спецыяльных гасцей з 9 краін свету.



З 21 па 26 красавіка ў Мінску праходзіць Першы міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў. Мэта фэсту пад назвай “Той самы фэст — стварэнне ў Беларусі платформы для міжкультурнага дыялогу ў сферы сучаснага тэатра.

Фестываль сабраў на мінскіх падмостках 18 тэатральных труп, больш за 120 удзельнікаў і спецыяльных гасцей з 9 краін свету.

Галоўная атракцыя — вулічныя і пластычныя спектаклі эксперыментальных калектываў з Германіі, ЗША, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Польшчы, Расіі і Беларусі, а таксама праца юнацкіх тэатраў Моладзевай праграмы фэсту. У межах праграмы адбываюцца і дабрачынныя акцыі: паказ дзіцячай анімацыі “Мы ёсць! (навукова-практычны цэнтр п. Бараўляны) і спектакль лялечнай студыі “Ціхі Акіян (дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў).

— “Той самы фэст актуальны для сучаснай беларускай культуры, бо ён робіцца рукамі маладых, — гаворыць тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. — Гэта цалкам — ад канцэпцыі ўсяго мерапрыемства да рэжысуры асобных спектакляў — ініцыятыва беларускай моладзі, творцаў у веку да 30 гадоў (ці крышачку старэйшых). Наведаўшы імпрэзы фестывалю, можна пабачыць, якія густы і памкненні ў новай генерацыі творчых людзей у нашай краіне.

“Той самы фэст арганізаваны тэатрам-студыяй ім Е. Міровіча і тэатрам-студыяй «Ронда», а ў якасці суарганізатараў выступаюць Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, канцэртна-прадзюсарскае агенцтва «БОпромо» і Муніцыпальная ўстанова па культуры горада Бона (Германія).

Апроч паказу конкурсных спектакляў для ўдзельнікаў і гасцей фэсту — бясплатныя майстар-класы. Падрабязную праграму фестывалю і майстар-класаў можна пабачыць на http://rondstudio.org.

Да падзеяў фестывалю яшчэ не позна далучыцца.

Спектаклі другой паловы фэсту


23 красавіка, субота

16.00 — «ЭСКОREAL» — пластычны спектакль тэатра «EYE» (Беларусь) у Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

17.00 — «Наташина Мара» — драма Валакаламскага народнага тэатра (Расія) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, малая сцэна.

18.00 — Паказ фільмаў дзіцячага Цэнтра тэатра і кіно ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, малая сцэна.

19.00 — «Monster / Girl» — спектакль-Бута тэатра «Lucid Street Theatre» (ЗША) у Новым драматычным тэатры.

20.00 — «Кропка Зборкі» — пластычны спектакль тэатра «Бармаглот» (Беларусь) у Новым драматычным тэатры.



24 красавіка, нядзеля


18.00 — «Войцек» — драма тэатра «Марабу» (Германія) у Новым драматычным тэатры.

20.00 — «Красавіцкія вядзьмарствы», драматычны спектакль тэатра «Д.Е.М.И.» (Расія). Маладзёжная праграма ў Новым драматычным тэатры.


25 красавіка, панядзелак

17.00 — «Уварванне» — вулічны спектакль тэатра «Kud Ljud» (Славенія) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

18.00 — «Маналог» — пластычны спектакль тэатра «Debris company» (Славакія) у Маладзёжным тэатры эстрады.

18.40 — Перфоманс фестывалю “Навінкі ў фае Маладзёжнага тэатра эстрады.

19.00 — Вечар сучаснай харэаграфіі — тэатр «Каракули» (Беларусь) у Маладзёжным тэатры эстрады.


26 красавіка, аўторак


15.00 — «Часам ідзе дождж — пластычны спектакль тэатра-студыі «Рондо» (Беларусь) у Тэатры беларускай драматургіі.

17.00 — «10 хвілін надзеі» — драма тэатра-студыі «Класс-А» (Беларусь) — моладзевая праграма ў гімназіі №74.

19.00 — «Не Танцы» — пластычны спектакль «Корняг-театра» (Беларусь) у Палацы прафсаюзаў.


Кошт квіткоў: 10 000, 15 000, 20 000


Квіткі можна замовіць па тэлефонах: +375-29-334-52-45, +375-29-514-25-25; купіць у касе тэатра, у якім будзе праходзіць жаданы спектакль, або забраніраваць на сайце www.kvitki.by
 

Каментаваць