Традыцыі і сучаснасць паяднаюць дзеткі. Імпрэза для ўсёй сям’і

26 траўня а 19.00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца незвычайны канцэрт дзяцей для дарослых "Новая генерацыя: традыцыі і сучаснасць Беларусі" пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай і Лізаветы Паповай.



Маленькія ўдзельнікі канцэрту ўжо даўно спяваюць лепш за дарослых, а галоўнае - вальней, смялей і цікавей. Яны – лаўрэаты Міжнародных конкурсаў, Кубка Еўропы, Варшаўскага паланэзу, Бярлінскай жамчужаны, Маладых талентаў Беларусі, аўтарскай музычнай праграмы “Этна Фантазія”. Гэтых таленавітых дзяцей аб'ядноўвае дэвіз: "Традыцыі і сучаснасць Беларусі”, бо яны цікавіцца ўсім - ад традыцыйнай музыкі Беларусі да сучаснай эстрады, з азартам дэманструючы ўсе стылі і кірункі музыкі: фольк, этна-джаз, хіты еўрапейскай і амерыканскай поп-культуры.
 
 
Напрыканцы вечара - святочны бонус: прэм'ера беларускіх абарадавых песен "Новая навіна" і "Масленіца" ад дзіцячага фольк ансамбля "Рада" з джаз-бэндам і купальская песня ад этна-дуэта “Вера&Патрыцыя”.
 
 
У антракце ж пры дапамозе культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” для ўсіх цікаўных адбудзецца чытанка для маленькіх і будзе раскрыта таямніца прыгодаў маленькай дзяўчынкі Віты, што малюе белыя крэскі. Музычныя вобразы створыць кампазітар і акардэаніст Аляксей Варсоба.
 
 
А кожны госць і ўдзельнік атрымае адмысловы падарунак: магчымасць вывучыць і праспяваць разам беларускую народную песню “Песенька, мая харошая” з абраду “Пахаванне стралы”.
 
 
вул. Крапоткіна, 44
 
квіткі: 60 000
 
каса: (+375 17) 385-97-51
 
МТС +375295070601
 
Vel +375293426630

Каментаваць