Тры гадзіны “КінаVarkі”

3 лістапада ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца дэманстрацыя фільмаў-удзельнікаў Форума альтэрнатыўнага відэа “КінаVarka-2010.

Паказ адбываецца ў рамках ІІ міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва Terra Nova, у якім бяруць удзел прадстаўнікі васьмі краін. Задача: прадставіць розныя накірункі, тэхнікі і тэхналогіі, звязаныя з лічбавым мастацтвам, і даць прастору для прэзентацыі маладых аўтараў.

Менавіта зварот да новых тэхналогій, іх магчымасцяў, адрозных ад класічнага жывапісу і графікі, з’яўляецца, па словах куратара фестывалю Фёдара Ястраба, галоўнай ідэяй мастацкага форуму.

Дэманстрацыю кароткаметражных фільмаў арганізуе прадзюсар кампаніі “Карамболь і куратар гэтай часткі праграмы Уладзімір Максімкаў. Цягам трох гадзін з 17.00 да 20.00 будзе прадстаўлена каля 100 стужак маладых рэжысёраў з Беларусі, Расіі, Францыі і Украіны. Уваход вольны. Хутка фільмы можна будзе ўбачыць і ў інтэрнэце на сайце фестывалю: www.kinovarka.tut.by.
 
Каментаваць