Тузін лепшых

16 верасня ў клубе “Графіці прайшла цырымонія ўзнагароджання 12 лепшых выканаўцаў сезону па версіі інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў.

(На здымку: гурт "Цукерка")



16 верасня ў клубе “Графіці прайшла цырымонія ўзнагароджання 12 лепшых выканаўцаў сезону па версіі інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў.

(На здымку: гурт "Цукерка")


За восем год існавання “слушнага музычнага партала падобная цырымонія адбылася ўпершыню. На яе правядзенне арганізатараў падштурхнула паспяховае правядзенне шэрагу канцэртаў “Жывы Тузін (Unplugged), якія засведчылі вялікую цікавасць слухачоў да удзельнікаў гіт-параду. У межах гэтых канцэртаў паспелі выступіць шмат каму вядомыя “Akute і “Мутнаевока, а свой першы акустычны выступ без Лявона Вольскага зладзіў легендарны N.R.M.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх 12 гуртоў, чые песні трапілі ў тузін лепшых, які быў сфармаваны па выніках “Мега-туру – галасаванкі па вызначэнні лепшай песні сезону. Сярод тузіну лепшых былі як сапраўдныя легенды, так і маладыя гурты. Па традыцыі, імпрэзу вёў Алег Хаменка, вядоўца радыё-версіі гіт-параду “Тузіна Гітоў і лідар гурта “Палац.

Але цырэмонія ўзнагароджання была толькі сімвалічнай фармальнасцю, галоўнай жа часткай імпрэзы сталіся выступы некаторых удзельнікаў мега-туру. У гэты вечар першымі публіку запальвалі маладыя і паспяховыя “ZnaROCK – іх пераможная песня “Мама, я эма слухачам была добра вядомая. Гурт “Жнюв акрамя іншых песень выканаў свой галоўны гіт “Засуха, а ўслед за імі эстафету пераняў украінскі гурт “Фіолет, чыя беларускамоўная песня, дарэчы, была не адзіная сярод замежных пераможцаў мега-туру. Акрамя “Фіолета у тузін таксама трапіў беластоцкі гурт “ILO & Friends, але яны не здолелі прыехаць ў Мінск з-за візавых праблем.

Па выніках сезону быў выдадзены дыск “Прэм’ер Тузін. Акрамя 12 песень-пераможцаў у CD-якасці ў яго, па традыцыі, увайшлі яшчэ 30 песень у MP3-фармаце, якія былі адабраныя экспертамі і наведнікамі парталу. Цікавай асаблівасцю з’яўляецца тое, што шосты ў гісторыі дыск-справаздачнік упершыню быў выраблены ў Беларусі, дзякуючы супрацоўніцтву з кампаніяй “Вігма, якая мае ўласную вытворчасць дыскаў. Гэта дазволіла выдаць наклад у мінімальны тэрмін.

Гурт "Нака"

Гурт "Жнюв"

Алег Хаменка

Алег Хаменка і Аляксандр Кулінковіч



Арганізатар жа імпрэзы, партал “Тузін Гітоў, таксама не стаіць на месцы. Літаральна за некалькі дзён да канцэрту партал змяніў дамен са старога music.fromby.net на больш зразумелы і кароткі tuzin.fm . Але новым даменам змены не абмяжуюцца. У хуткім часе наведнікаў будзе чакаць новы дызайн, інтэрактыўныя магчымасці, новыя рубрыкі і матэрыялы.

Акрамя ўсяго астатняга “Тузін Гітоў працуе і над іншымі праектамі. Адзін з іх рэалізуецца сумесна з грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!. Ён мае назву “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2, і ў яго межах замежныя музыкі выконваюць свае песні па-беларуску.  Практыка правядзення канцэртаў з серыі “Жывы Тузін (Unplugged) будзе працягвацца, наступны канцэрт традыцыйна пройдзе ў “Графіці ужо ў кастрычніку.

Каментаваць