Тыдні Германіі 2014

Тыдні Германіі, якія ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу больш як дзесяці гадоў, у гэтым годзе пачынаюцца 15 верасня і будуць доўжыцца да 10 кастрычніка. Іх праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца сучаснай нямецкай культурай, мовай і грамадствам.



Тыдні Германіі 2014 адкрываюцца выставай «Казачныя сусветы», якая ў гэтым годзе стане адным з цэнтральных тэматычных напрамкаў і будзе праходзіць чырвонай ніткай праз усю праграму. Сваё адлюстраванне знойдуць таксама і многія іншыя тэмы. 
 
 
Пазнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстава і іншыя мерапрыемствы. Актыўны ўдзел у праграме бяруць школьнікі, студэнты, а таксама вучоныя і спецыялісты. 
 
 
За мінулыя гады Тыдні Германіі сталі неад’емнай часткай працы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасярэднікамі ў сферы культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. 
 
 
Падрабязную і актуальную інфармацыю аб асобных мерапрыемствах і арганізатарах Вы знойдзеце на сайце www.minsk.diplo.de.

Каментаваць