У Беларусі паставілі першы помнік Касцюшку

У Беларусі з’явіўся першы помнік Тадэвушу Касцюшку. Здымак помніка апублікаваў у сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён у кастрычніку мінулага года абвясціў збор сродкаў на помнік ва ўрочышчы Мерачоўшчына.
Урачыстае адкрыццё запланаванае на 12-га траўня.

У Мерачоўшчыну Івацэвіцкага раёна арганізуецца аўтобусны тур. Маршрут падарожжа наступны: Менск — Мерачоўшчына — сядзіба-музей Касцюшкі — Косаўскі палац — Ружанскі палац — маёнтак Падароск, дзе ствараецца музей беларускай шляхты. Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка.

Фота Глеба Лабадзенкі

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Ivan
  • 2018-05-15 15:54:31
Першы помнік Тадэўшу Касцюшку знаходзіцца ў вёсцы Малыя Сяхновічы, каля гораду Жабінка, Берасцейскай вобласці. Зроблены ў 1932 годзе. У Малых Сяхновічах з 1988. У гэтай вёсцы нарадзіўся Касцюшка. Тут месціцца Жабінкоўскі Раённа Краяведчы музей. Другі помнік быў на тэрыторыі амбасады ЗША. Так што гэта ў лепшым разе 2 помнік, калі лічыць тэрыторыю амбасады тэрыторыяй ЗША. Нічога дрэннага ў тым, што ён не першы няма, але трэба быць справядлівым.
  • Ivan
  • 2018-05-15 15:54:47

Каментаваць