У Лідзе з’явіцца помнік князю Гедыміну (фота)

У Лідзе з’явіцца помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну (1275 — 1341), заснавальніку гэтага горада і замка ў ім.

Заснавальнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус піша на сваёй старонцы ў Facebook, што ўжо вядомы праект, які перамог у конкурсе. Ён змяшчае яго фотаздымкі. “І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка. Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў… Таму, каб справу прыспешыць — давядзецца ці краўдкампанію запускаць, ці спадзявацца на буйных спонсараў”, — адзначае Белавус.

Конны помнік Гедыміну плануюць усталяваць каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2018-02-19 23:03:27
Тут падрабязней: https://www.svaboda.org/a/29043660.html Дарэчы, Аганау - сапрауды добры малады скульптар

Каментаваць