Каля мінскай ратушы зноў прагучаў джаз (фота)

На сталічнай Плошчы Свабоды 23 чэрвеня ў чарговы раз распачаліся «Джазавыя вечары». Ужо некалькі гадоў на сцэне ля ратушы выступаюць беларускія і сусветныя джазмены і джазвумен.
Сёлета такія музычныя вечары адкрыў трамбаніст Ілля Кісялаў з пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёну, гадаванец мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў. Хлопчык ужо з’яўляецца прызёрам беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў.

На 2.5 гадзіны сваё майстэрства для гледачоў у суправажэнні Premier Orchestra паказвалі Алекс Сіпягін – труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў – саксафон (Германія), Уладзімір Міхновіч – саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын – трамбон (Расія – Беларусь). Акрамя іх выступілі Жаандэр Сантас – вакал, гітара (Бразілія) і Minimal Groove Band (Беларусь).

«Джазавыя вечары» у гэтым годзе будуць адбывацца штосуботу да 7 ліпеня з 20.30 да 23.00, уваход вольны. Другі канцэрт, 27 чэрвеня, будзе з удзелам ClausReichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), Квартэта Паўла Арлова (Беларусь-Расія). А на трэцім вечары чакае гледачоў: CameliaBen Naceur Trio (Францыя), Сіван Арбель – вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), Джаз-трыа Яўгеніі Лятун (Беларусь).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-24 13:29:27
Фотаздымкі слабенькія. Нешта ў цябе з фотакорамі не тое, Новы час.

Некалі, здаецца ў 1970 годзе, у мінскім Палацу спорта выступаў Дзюк Элінгтон=Герцаг Джазу (Duke Ellington) і я быў на тым канцэрце. Калі потым казаў амерам у Штатах, што я бачыў і слухаў Дзюка Элінгтона, то яны не верылі. Бо самі яго толькі па TV ці па радыё ведалі. А я слухаў наяве. Яго і аркестар. На раялі стаяў стаканчык каньяку, які Дзюк часам папіваў, і граў на тым раялі. А падлівала яму каньяк наша вядомая тагачасная (дый увогуле вядомая беларуская жанчына) тэлевядучая, якая вяла той канцэрт.

Каментаваць