У Мінску адбудзецца «Спеўны Сход», прысвечаны песням і гімнам БНР

«Спеўны Сход», тэмай якога будуць песні і гімны Беларускай Народнай Рэспублікі, адбудзецца 20 сакавіка ў культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).

25 сакавіка 2018 спаўняецца 100 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Па сутнасці, падпісанне трэцяй Устаўной граматы і абвяшчэнне БНР з`яўляецца першым афіцыйным прызнаннем беларускай дзяржаўнасці. Нельга не адзначыць такую падзею!

На сходзе будуць спяваць творы 1917-1919 гадоў, а таксама «Магутны Божа», «Пагоня», «Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі» і іншыя.

Спецыяльныя госці імпрэзы: музычная капэла «Санорус» і кампазітар Максім Іўкін.

«Уладзімір Тэраўскі, Мікола Равенскі і Мікола Куліковіч (Шчаглоў), музыка якіх прагучыць на «Спеўным сходзе» – знакавыя постаці айчыннай культуры, аўтары нашых нацыянальных гімнаў і стваральнікі нацыянальнага кірунку ў беларускай музыцы, — лічыць музыка і даследчык Максім Іўкін. — Іх лёсы склаліся няпроста. Уладзімір Тэраўскі быў расстраляны савецкімі ўладамі, а Равенскі і Куліковіч пайшлі ў вечны спачын на чужыне. Але іх культурная спадчына стала адным з зерняў, з якіх вырасла сучасная незалежная Беларусь».

Прыходзьце паспяваць і адсвяткаваць 100-годдзе БНР!

Вядоўца — Сяржук Доўгушаў. Уваход вольны! Пачатак а 19-й.

Інфалінія: +37529 5657218, +37529 3415143.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць