У Мінску дзеткі «пакаштавалі» сучаснае мастацтва

У кавярні «Чэхаў» 24 красавіка кампанія velcom правяла дзіцячы «Арт-бранч». Дзеці намагаліся зразумець сучаснае мастацтва, ствараючы яго сваімі рукамі. Падзея была прысвечана адкрыццю выставы беларускіх мастакоў «Усё было інакш» у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва.



Дзіцячай шасцігадовай галаве даволі цяжка адрозніць мадэрн ад постмадэрну. Таму мастацтвазнаўца Соф’я Садоўская прапанавала наўпрост паразважаць над карцінамі. На слайдах паказваліся творы сучасных мастакоў, а дзеці, адначасова малюючы, прапаноўвалі варыянты, пры якіх абставінах яны маглі быць напісаны: «Што намалявана на карціне?» — «Каханне!». «Сям’я!». «Сямейнае каханне!». Па меркаванню Соф’і Садоўскай, развагі дзіцяці над карцінамі надзвычай важны як для яго развіцця, так і для развіцця бацькоў. «Абвязкова бярыце на выставы сваіх дзетак», — заклікала мастацтвазнаўца.

Соф'я Садоўская

Па словах мастака Руслана Вашкевіча, сучаснае мастацтва існуе для ўключэння чалавека ў інтэрактыўнае поле. Каб наблізіць да яго дзетак, мастак стварыў усе ўмовы для пераадолення страху перад творчасцю. Кожнаму дзіцяці Руслан раздаў па адной копіі ўласнай карціны, каб дзеці дамаўлёўвалі і размаўлёўвалі яе на свой густ.

Руслан Вашкевіч

Руслан Вашкевіч


Але сапраўднае сучаснае мастацва дзеці пакаштавалі ў канцы мерапрыемства, пры гэтым, «пакаштавалі» — у прамым сэнсе слова. Дзеткам былі раздадзены матэрыялы, з якіх трэба было стварыць карціну, — яблыкі, грушы, апельсіны, бананы, лісты зеляніны, маянэз, вінаград і нават лапша! Сучаснае мастацтва — прасторавае, і дзеці гэта адчулі як ніхто іншы.



Напрыканцы маленькія мастакі зрабілі агульную інсталяцыю — выгрузілі ўсё са сваіх талерак, дадаўшы падручныя прадметы. Пасля постмадэрновага «дзядзечкі з вусамі» дзеткі наўрадці будуць казаць, што не разумеюць сучаснае мастацтва. Мала таго — яны яго яшчэ і ствараюць.




Каментаваць