У Мінску назвалі музычных герояў года (фота)

Традыцыйна 12 снежня ўручаюць узнагароды музычнай прэміі па версіі партала «Тузін хітоў». На гэты раз цырымонія прайшла ў мінскім клубе «Macho» з удзелам гуртоў «Мікіта», «Re1ikt», «Akute» і «Nizkiz».

 

У намінацыі «Адкрыццё» пазмагаліся выканаўцы, якія сёлета ўпершыню заявілі пра сябе ўсур’ёз. У шорт-ліст трапілі Кацярына Ваданосава, Мікіта, гурты «HELIOUS», «The Glichhh», «Morkvoцвет». Пераможцам стаў праект «Мікіта». Хлопец робіць глыбокадумную электронную музыку з тэкстамі на беларускай мове, хаця сам вучыўся на тэатральнага актора ў Расіі.


Спецыяльнай намінацыяй за найлепшы кліп адзначылі відэаролік «Хадзіла галота» фолк-рокераў «Re1ikt». Па словах музыкаў, відэа здымалі па ўласнай ініцыятыве слухачы гурта. Кліп выклікае станоўчыя эмоцыі і натхняе, каб зацікавіцца беларускай культурай, хоць і не створаны па прафесійных стандартах.

Яшчэ адна адмысловая прэмія за найлепшую песню сышла гурту «Nizkiz» за кампазіцыю «Небяспечна» з новага альбому «Синоптик».


Восем калектываў увайшлі ў шорт-ліст намінацыі «Гурт года»: «Nizkiz», «Five-Storey Ensemble», «Tonqixod», «Слухацьунавушніках», «Akute», «Re1ikt», Volski і «Naviband». Пераможцам стаў «TonqiXod», які сёлета выдаў вельмі моцны альбом «Колер, якога няма» і абвясціў пра спыненне творчай дзейнасці. Трыа цяпер увайшло ў шэраг такіх гуртоў і выканаўцаў, такіх як N.R.M, Паліна Рэспубліка, «Ляпис Трубецкой», «Akute», «Hurma», «Re1ikt», «Leibonik», «Dzieciuki», «Pauline», «Крамбамбуля» і іншыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць