У Мсціславе перамаглі Тэўтонскі ордэн і спалілі замак

Правядзенне ў гэтым годзе традыцыйнага «Рыцарскага фэсту. Мсціслаў-2016» на Замкавай гары ў горадзе з багатай вайсковай гісторыяй было перанесенае на пазнейшы час невыпадкова.


Напрыканцы верасня напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» закончылася аднаўляльная будоўля драўляных абарончых будынкаў і ўмацаванняў у стылі колішняга мсціслаўскага драўлянага замку, і фэст упершыню адбыўся не на пустой замкавай гары, а ў сценах амаль сапраўднага замку.




Двухдзённая праграма фэсту ўключала не толькі традыцыйныя відовішчныя адзіночныя ды масавыя рыцарскія баі, коннае шоу, спаборніцтвы, майстар-класы лучнікаў, спектаклі, фаер-шоу і сцяг-шоу, а таксама музычныя канцэрты, ды нават тэатралізаваны штурм з падпалам замку.




Асабліва да спадобы гасцям фэсту прыйшлося інтэрактыўнае коннае прадстаўленне «Пад харугвамі Вялікага Княства», падчас якога коннае і пешае войска на чале з князем ВКЛ Вітаўтам набрала з гледачоў сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, уступіла ў бой і перамагло Тэўтонскі ордэн.



belsat.eu



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць