У Польшчы адкрыюць музей Усходніх Крэсаў

Установа, якая будзе называцца Музеем былых зямель Рэчы Паспалітай, будзе працаваць у Любліне.

Рачныя маніторы польскай Пінскай флатыліі на службе, 1930 гады. Фота Narodowe Archiwum Cyfrowe

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы купляе ў Любліне Палац Любамірскіх. У будынку будзе адкрыты Музей былых зямель Рэчы Паспалітай.

Новая ўстанова будзе філіяй Люблінскага музею. На сённяшні дзень гісторыкі апрацоўваюць канцэпцыю новай музейнай установы і складаюць спісы магчымых фондаў.

Музей былых зямель Рэчы Паспалітай стане не толькі традыцыйным музеем — гісторыя тэрыторый, якія некалі ўваходзілі ў склад РП, будзе таксама паказаная пра дапамозе сучасных мультымедыйных тэхнік і тэхналогій.

Галоўная мэта музея — паказаць гісторыю былых усходніх зямель Рэчы Паспалітай, якія палякі называюць Крэсамі.

Цяпер у Палацы Любамірскіх знаходзіцца факультэт паліталогіі Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры. Пасля продажу будынку навуковая адзінка пераедзе ў іншае месца.

www.radyjo.net



 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць