У Дзень народзінаў Анатоля Сыса на яго малой Радзіме адбудуцца ўрачыстасці

25 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў (Гомельская вобласць) пройдзе свята,  прысвечанае Анатолю Сысу, якому б у гэтым годзе магло споўніцца 55 гадоў.



Удзел у імпрэзе возьмуць многі беларускія вядомыя пісьменнікі і паэты: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Генадзь Лапацін, Серж Мінскевіч, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Ларыса Раманава, Людка Сільнова, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
 
 
Праграма мерапрыемства:
 
12:00 – ускладанне кветак да магілы Анатоля Сыса на могілках в. Гарошкаў
12:30 – наведванне музейнай экспазіцыі прысвечанай А. Сысу ў Бронненскай сярэдняй школе, якую скончыў Паэт.
13:00 – літаратурна-музычная імпрэза каля роднай хаты Анатоля
 
 
Агранізатары шчыра запрашаюць далучацца ўсіх неабыякавых!
 
 
Праезд аўтобусамі: Менск—Рэчыца. Рэчыца—Гарошкаў.
Кантактны тэлефон: +375295519308
 
 
Паводле прэс-рэліза Саюза беларускіх пісьменнікаў

Абмеркаванне:

  • Сяргей
  • 2014-10-17 16:09:26
Нешта Сыс Сяржук выпаў у вас - http://lit-bel.org/by/news/5333.html

Каментаваць