У гродзенскай гімназіі сабралі ўнікальную калекцыю прадметаў з Першай сусветнай вайны

Гродзенскі настаўнік настаўнік шукае экспанаты разам з вучнямі, а на палітызацыю падзеяў той вайны глядзіць скептычна.



Настаўнік гісторыі гарадзенскай гімназіі №4 Зміцер Люцік стварыў свой «музей» каля года таму. Дакладней, не музей, а музейны пакой «Горадня ў войнах XVII–XX стст». Памяшканне выкарыстоўваюць таксама як навучальны клас: тут ладзяць урокі сусветнай гісторыі ды гісторыі Беларусі.

У Беларусі музеяў ці музейных пакояў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, вельмі мала, хоць фронт на нашай зямлі прастаяў з 1915 па 1918 год. Здавалася б, недахопу ў экспанатах і матэрыялах няма.

  • ekspazicyja (3)
  • ekspazicyja (4)
  • ekspazicyja (5)
  • ekspazicyja (6)
  • ekspazicyja (7)
  • ekspazicyja (8)
  • ekspazicyja (9)
  • ekspazicyja (10)
  • ekspazicyja (11)
  • ekspazicyja (12)
  • ekspazicyja (13)
  • ekspazicyja (14)
  • ekspazicyja (15)
  • ekspazicyja (16)

 

 

Большасць стралковых шчытоў здалі на металалом

Як прызнаецца Зміцер, акцэнт пры стварэнні экспазіцыі рабіўся акурат на папулярызацыю ведаў аб І Сусветнай, гісторыю якой ён вывучае ўжо не першы год:

У нас шмат цікавых рэчаў, напрыклад, ёсць макет форту Гарадзенскай крэпасці, апорны пункт №8, які зрабіў знакаміты майстар Ігар Адасік па нашай замове. Акрамя таго ў нас ёсць планы Гарадзенскай крэпасці ды некалькі плакатаў, якія паказваюць працэс будаўніцтва, архіўныя схемы і чарцяжы, фотаздымкі.

Ёсць тут рэчы цалкам унікальныя, напрыклад, адзіны вядомы захаваўшыся стралковы шчыт, які выкарыстоўвалі расейскія жаўнеры падчас абароны. Такіх шчытоў першапачаткова было шмат: на кожным форце каля сотні-паўтары, але, усе яны былі разабраныя ды здадзеныя на метал… Гэты ж перададзены на часовае захаванне гісторыкам і археолагам Сяргеем Піваварчыкам.

Шчыты меліся быць індывідуальнай абаронаю для кожнага байца ды ўсталёўваліся ў байніцы форта. Такія шчыты былі вышынёю каля паўметра і маглі абараніць ад вінтовачнай кулі. Падобныя канструкцыі былі і ў немцаў, хіба крыху ніжэйшыя ды абароненыя з бакоў.

Ледзьве выцягнулі нямецкую печ з заваленага назіральнага пункту

Разам з краязнаўцам Аляксандрам Семенчуком мы знайшлі нямецкую печ, – працягвае Люцік, – ёй ацяпляліся казарменныя памяшканні ды ўмацаванні Гарадзенскай крэпасці. Знайшлі мы яе ў раёне в. Лапенкі ў адным з нямецкіх назіральных пунктаў часоў І Сусветнай вайны. Ледзьве выцягнулі! Яна была брудам заваленая… А зараз таксама экспануецца ў нашым музеі.

Побач на стэндах – ядры часоў Паўночнай вайны, снарады з І-й сусветнай, царскія спражкі з арламі ды адзнакі за выдатную стральбу, пашпарты-аўсвайсы, якія немцы раздавалі мясцовым жыхарам, супрацьгазавыя маскі ды шмат што іншае.

taja samaja piecz (1)
Zicier Lucik (1)

 

Калекцыю куляў сабралі разам з вучнямі

Лепшыя памочнікі гісторыка і збіральнікі — вучні гімназіі. Наагул, Люцік лічыць, што праца з «жывым матэрыялам» дае нашмат больш плёну і лепей спрыяе развіццю асобы, чым чытанне сухіх фактаў у падручніках:

— Ёсць група гімназістаў, якія дапамагаюць мне ў працы. Разам з імі мы збіраем экспанаты, разам з імі выязджаем на фарты, разам з імі пішам навуковыя працы. Тут у нас ёсць калекцыя куляў XVIII — пач. ХХ ст. — гэта частка навуковай працы. Значная частка з іх была знойдзеная самімі вучнямі на ўмацаваннях ды месцах баёў. У мінулым годзе яна некалькі разоў перамагала на навуковых конкурсах.

Kalekcyja kulau

 

Палітыкай не займаемся, вывучаем як нямецкі бок, так і расейскі

Да палітызацыі тэмы Першай сусветнай вайны, што часам можна заўважыць сярод казачых ці праваслаўна-скіраваных арганізацыяў, Зміцер ставіцца крытычна і лічыць, што беларусам не варта займаць пазіцыю аднаго з бакоў.

— У гімназіі мы палітыкай не займаемся, — тлумачыць Зміцер, — мы наўпрост вывучаем падзеі Першай сусветна вайны ў ваколіцах Горадні. Спрабуем вывучаць іх непрадузята, не стоячы на пазіцыі аднаго з бакоў. Мы вывучаем і нямецкія дакументы, і расейскія, гісторыю як нямецкіх палкоў і дывізіяў, так і расейскіх. Для нас цікавы як расейскі перыяд будаўніцтва ды існавання крэпасці, так і нямецкі.

Дарэчы, гісторыю Беларусі Люцік выкладае па-беларуску, хоць зараз гэта ўжо і не абавязкова. Кажа, наўпрост дамовіўся з вучнямі.

belsat.eu

Каментаваць