У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя

Актывісты грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся па дазволы на канцэрты.

Актывісты грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся па дазволы на канцэрты.

У сваім адказе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Мядзведзева С.В. паведамляецца, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртах, якія не адбыліся (“Крамбамбуля ў клубе “Re:public 11 лютага 2012 года, “Ляпіса Трубяцкога ў 2011-м у “Рэактары і інш.). Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй аб абмежаванні іх канцэртнай дзейнасці.

Такім чынам, упраўленне культуры адмаўляе факт, што да іх звярталіся арганізатары канцэртаў за атрыманнем узгадненняў на правядзенне выступаў.

У звароце ў Мінгарвыканкам сярод пералічаных канцэртаў, якія не  адбыліся, быў канцэрт гурта  “Крамбамбуля, які мусіў адбыцца 11 лютага ў клубе Re:public. Варта адзначыць, што дадзены адказ рыхтаваў спадар Анцыповіч У.В. — начальнік аддзела па справам мастацтваў. Менавіта спадар Анцыповіч падпісвае ўзгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва ўпраўленні культуры. І ён як ніхто іншы ведае, што дазволы на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго — узгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта “Крамбамбуля, падпісанае спадаром Анцыповічам.

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампаніі па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў, а таксама да сваёй дзейнасці па папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца альбо маеце ідэі па падтрымцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на email: rok.salidarnasc@gmail.com

 

Каментаваць