У Мінску адбылася прэзентацыя альбома “Археологическое наследие Беларуси”

19 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя навукова-даведачнага альбома “Археологическое наследие Беларуси. Гэтае 192-старонкавае ілюстраванае выданне на рускай і англійскай мовах, падрыхтаванае супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН РБ, выйшла ў сталічным выдавецтве “Беларуская навука накладам ў 1,5 тысячы паасобнікаў і ўжо паступіла ў продаж. Так, у сталічнай кнігарні “Акадэмкніга выданне каштуе 42 тысячы рублёў.



19 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя навукова-даведачнага альбома “Археологическое наследие Беларуси. Гэтае 192-старонкавае ілюстраванае выданне на рускай і англійскай мовах, падрыхтаванае супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН РБ, выйшла ў сталічным выдавецтве “Беларуская навука накладам ў 1,5 тысячы паасобнікаў і ўжо паступіла ў продаж. Так, у сталічнай кнігарні “Акадэмкніга выданне каштуе 42 тысячы рублёў.

Дырэктар Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч назваў выданне ўнікальным і паведаміў, што яно грунтуецца на найбольш яркіх артэфактах, якія захоўваюцца ў археалагічных фондах і ў Археалагічным музеі Інстытута гісторыі, а таксама перададзены археолагамі ў дзяржаўныя і ведамасныя музеі Полацка, Турава, Мінска, Віцебска, Гродна, Гомеля, Магілёва, Брэста, Оршы, Шклова і іншых населеных пунктаў краіны. Паводле яго слоў, матэрыялы выдання, што раскрываюць багацце і своеасаблівасць культуры беларускіх зямель ад глыбокай старажытнасці да канца XVIII стагоддзя, адлюстроўваюць увесь спектр гаспадарча-вытворчай дзейнасці, побыту, культурнага і духоўнага жыцця продкаў сучасных беларусаў і іх сувязь з навакольным светам, сказаў Даніловіч. Паводле ягоных словаў, ва ўводзінах да выдання, падрыхтаваных доктарам гістарычных навук Вольгай Ляўко, прадстаўлена мінулае айчыннай археалогіі і яе найноўшыя дасягненні. Кожны артэфакт, адлюстраваны ў выданні, суправаджаецца фотаздымкам і неабходным навукова-даведачным апаратам, сказаў дырэктар інстытута.

Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў прапанаваў перавыдаць кнігу на беларускай, польскай, нямецкай і французскай мовах, каб прадставіць набыткі айчыннай археалогіі ўсяму свету. Ён звярнуў увагу на высокі ўзровень дызайну і паліграфічнага выканання выдання. Яно з’яўляецца цудоўным падарункам беларускіх археолагаў да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаўся 18 красавіка, сказаў Трусаў.

 

Падчас прэзентацыі адкрылася выстава “Археалогія Беларусі: вытокі і сучаснасць з двух раздзелаў. У першым “Археалогія ад першабытнага да Новага часу прадстаўлены выданні і дакументы з фондаў бібліятэкі і Архіва навуковай археалагічнай дакументацыі Інстытута гісторыі, у якіх адлюстраваны этапы станаўлення беларускай археалогіі як самастойнай галіны навукі. Сярод самых ранніх выданняў — даследаванне “О курганах в Литве и Западной Руси (1865) графа Канстанціна Тышкевіча.

Дэманструюцца навуковыя археалагічныя выданні 1920–1930-х гадоў, манаграфіі, зборнікі і папулярныя працы сучасных даследчыкаў. Сярод дакументаў археалагічнага архіва Інстытута гісторыі — анкеты (“апросныя лісты) 1926–1928 гадоў, па якіх Інстытут беларускай культуры збіраў у насельніцтва інфармацыю аб археалагічных помніках, палявыя дзённікі 1930-х гадоў з замалёўкамі помнікаў, матэрыялы першых археалагічных даследаванняў Мінскага замчышча 1940-х гадоў.

У другім раздзеле выставы экспануюцца новыя археалагічныя артэфакты з фондаў Археалагічнага музея Інстытута гісторыі. Сярод іх — матэрыялы Крывінскіх тарфянікавых стаянак IV–III тысячагоддзя да н.э. (вырабы з гліны, косці, бурштыну і крэмню); вырабы з паселішчаў ранніх славян Палесся; рэчы з Гальшанскага замку XII–XVI стагоддзяў (прадметы ўзбраення і культавага прызначэння); знойдзеная ў Віцебску калекцыя ўзбраення і эмблем вайсковых і грамадзянскіх ведамстваў Расійскай імперыі і першых гадоў Савецкай улады (1884-1920); матэрыялы раскопак 1920–1930 гадоў, якія ў час Другой сусветнай вайны былі вывезены з Беларусі ў Германію і вярнуліся на Радзіму ў 1960-х гадах.

Выстава працуе да 3 мая.
 

Каментаваць