У Мінску адкрыўся праект “Мастак і горад”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

7 чэрвеня ў Мінску на плошчы імя Якуба Коласа адкрыўся праект “Мастак і горад, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.



7 чэрвеня ў Мінску на плошчы імя Якуба Коласа адкрыўся праект “Мастак і горад, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.


На працягу трох месяцаў гледачы змогуць знаёміцца з рэпрадукцыямі 19 вядомых жывапісных і графічных прац вялікага майстра, якія прадстаўлены на 9 стэндах памерам 2 х 3 метра. Кожная рэпрадукцыя суправаджаецца анатацыяй пра гісторыю стварэння і асаблівасці твору на беларускай, рускай, англійскай і французскай мовах. Падчас дэманстрацыі выставы ў межах праекту запланаваны і іншыя акцыі, у тым ліку адкрыццё дзяцячай арт-галерэі і правядзенне дзіцячага пленэру, выстава прац сучасных мастакоў, натхнёных творамі Шагала, а таксама прэзентацыя спектакля пра яго жыццё і творчасць “Ангел Шагал над крышами. Рэпрадукцыі для выставы створаны з слайдаў, прадстаўленых Дзяржаўным Рускім музеем (Санкт-Пецярбург), Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй (Масква) і Музеем Марка Шагала ў Віцебску. Усе гэтыя творы, напісаныя да ад’езду Шагала ў Германію ў 1922 годзе, адлюстроўваюць лёс самога мастака і яго любімага горада Віцебска. У экспазіцыі — рэпрадукцыі такіх вядомых твораў майстра, як “Шпацыр, “Над горадам, “Гадзіннік, “Люстра і “Дом у Ліёзна.


Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка назваў выставу “цудоўным творчым праектам з прыгожай назвай, маштабнай культурнай падзеяй у жыцці сталіцы, якая адзначае сваё 945-годдзе. Паводле ягоных слоў, выстава рэпрадукцый прац суайчынніка, выбітнага майстры XX стагоддзя не толькі дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы бліжэй пазнаёміцца з яго самымі знакамітымі працамі, але і стане непаўторным упрыгожваннем горада. Карпенка выказаў надзею, што выстава прыцягне ўвагу шматлікіх мінчан, юных гараджан і замежных турыстаў, а таксама падзяку ўсім яго арганізатарам — дзяржаўным і прыватным структурам. 


Паводле словаў пасла Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнэры, удзел у адкрыцці выставы выклікае ў яго захапленне, таму што Шагал з’яўляўся грамадзянінам Францыі. Хаця працы, рэпрадукцыі якіх дэманструюцца на выставе, створаны мастаком яшчэ падчас яго знаходжання ў СССР, матывы гэтых работ яго юнацтва заўсёды прысутнічалі ў творчасці майстра, сказаў дыпламат. “Я асабіста радуюся гэтай выставе і ўспамінаю, што напрыканцы 1930-х гадоў тры гады запар Шагал адпачываў у невялікім горадзе Серэ на поўдні Францыі, дзе нарадзіўся мой дзядуля Жазэф. Мне прыемна думаць, што дзядуля і Шагал сустракаліся на вуліцах Серэ, і мастак рэгулярна піў каву, аперытыў і снедаў у кафэ “Дэ Франс, што належыць нашай сям’і. “Дэ Франс часцяком наведваў і Пабла Пікаса, які пакінуў пасля сябе шмат малюнкаў на сурвэтках гэтага кафэ. І ў музеі Серэ знаходзяцца гэтыя малюнкі. Я спадзяюся, што калісьці знойдуцца і такія сурвэткі з малюнкамі Шагала, — сказаў Рэнэры. Ён выказаў надзею, што выстава дапаможа беларусам бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Марка Шагала, які можа стаць мостам паміж Францыяй і Беларуссю.

 


Генеральным партнёрам акцыі выступіў ААТ “Банк БелВЭБ. Намеснік старшыні яго праўлення Алег Прахорчык выказаў задавальненне, што дзякуючы падтрымцы банка шэдэўры вялікага прадстаўніка авангарду XX стагоддзя Марка Шагала стануць даступныя ўсім жыхарам і гасцям Мінска. “Для нас важна, што ў супрацоўніцтве з Мінгарвыканкамам, Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам “Ідэя мы дорым беларусам магчымасць дакрануцца да творчасці гэтага найталенавіцейшага мастака, імя і творы каторага шырока вядомы за межамі яго Бацькаўшчыны, — сказаў Прахорчык. Паводле ягоных слоў, фінансавая падтрымка сацыяльна значных праектаў у Беларусі — гэта частка рэалізуемай бізнэс-статэгіі банка.
 

 

Каментаваць