У Мінску адкрылася фотавыстава Герыта Энгеля

7 сакавіка ў Палацы мастацтва распачала працу фотавыстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля пад назвай «Берлін. Фотаздымкі». Выстава была арганізавана Інстытутам імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.



7 сакавіка ў Палацы мастацтва распачала працу фотавыстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля пад назвай «Берлін. Фотаздымкі». Выстава была арганізавана Інстытутам імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.

Герыт Энгель – адзін з самых вядомых нямецкіх фатографаў, які здымае гарады. Ён нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн, і атрымаў адукацыю не толькі як фатограф, але і як архітэктар. Вядомасць прыйшла да Герыта Энгеля ў 2006 годзе – менавіта тады пабачыў свет яго праект «Manhattan. NEW YORK».

Праект «Берлін. Фотаздымкі» прыцягнуў чарговую хвалю цікаўнасці да аўтара ў 2009 годзе, калі ў Германіі выйшаў аднайменны альбом. Для таго, каб рэалізаваць гэты праект Герыту Энгелю давялося два гады ездзіць па Берліне на ровары і зрабіць сотні фатаздымкаў. З іх было адабрана і размешчана ў храналагічным парадку 42. Экспазіцыя пачынаецца са здымка царквы Святога Мікалая, якая была пабудавана ў 1230 годзе і завяршаецца здымкам Галерэі Хінтэр дэм Гісхаўс, пабудаванай у 2008 годзе па праекце Дэвіда Чыперфілда.

«Я стараюся здымаць пабудовы так аб'ектыўна, наколькі гэта магчыма, — працытаваў Герыта Энгеля дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Франк Баўман на адкрыцці выставы. І сапраўды, Берлін на здымках Герыта Энгеля выяўлены адносна своеасабліва – у адрозненне ад фота ў турыстычных даведніках усе здымкі выкананы на фоне шэрага неба, з мінімумам колераў, вырваных з кантэксту. Іх можна параўнаць са здымкамі фатографа-партрэтыста за выключэннем адной толькі акалічнасці – прадметам здымкі сталі не людскія твары, а гарадскія пабудовы.

Выстава «Берлін. Фотаздымкі» – вандроўная: перад мінскай экспазіцыяй здымкі паказваліся ў Сербіі, а пасля Беларусі выставу плануюць паказаць у Кітаі, Сінгапуры, Італіі, Фінляндыі ды іншых краінах.

У Мінску выстава працягнецца да 23 сакавіка, а з 29 сакавіка па 16 красавіка арганізатары збіраюцца паказаць выставу гомельскім гледачам: экспазіцыю плануецца размясціць у Палацава-паркавым комплексе Румянцавых і Паскевічаў.


 

Абмеркаванне:

  • Immityaffigma
  • 2013-11-08 00:04:47
Пoдходит врeмя поkупатb Hoвoгoдниe подарки!

Дeтckиe товаpы oптом winx винkc,spider-man челoвек-паук,

cars тaчkи,машa и мeдведь,hello kitty xeллo китти,marie маpи,

smurfs cмyрфиkи,angry birds энrpи бepдз,

monster high шkолa монстpов.

Haш ассoртимeнт пoзвoлит cэkoнoмитb время в выбоpe пoдаpkoв

для дeтей, а экoномичныe цeны Ваc приятнo пopадуют!



winx-2012@yandex.ru
  • accedeesT
  • 2013-11-08 19:12:01
Cоберем для Bас по сети интeрнет kлиентcкую базу дaнных для Baшеro Бизнеса Mнoro! Быстoро! Hедopоrо! Email: fapnastroi@gmail.com ICQ: 6288862 Skype: s....8 тел +791379З6З42
  • accedeesT
  • 2013-11-10 17:11:07
Сoберeм для Bаc пo ceти интернeт kлиентскyю базy данныx для Baшeгo Бизнeca Мноro! Быcторo! Нeдoporо! Email: fapnastroi@gmail.com
  • ritiacuadrark
  • 2013-11-11 20:50:38
Тoлbко Ваши потенциалbныe kлиeнты тyт ===> http://prodawez.blogspot.ru

Каментаваць