У Мінску адкрылася мастацкая выстава “Страчаная Бацькаўшчына”, прысвечаная 200-годдзю пачатку вайны 1812 года

У галерэі “Беларт адкрылася мастацкая выстава “Страчаная Бацькаўшчына, прысвечаная 200-годдзю пачатку вайны Напалеона з Расійская імперыяй і ўзнаўлення Вялікага Княства Літоўскага.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 твораў жывапісу і графікі, у тым ліку батальныя карціны, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі, краявіды з выявамі беларускіх гарадоў і замкаў. Працы паказваюць некаторыя ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі, адлюстроўваюць удзельнікаў  вайны і яе жахлівыя вынікі. 



У галерэі “Беларт адкрылася мастацкая выстава “Страчаная Бацькаўшчына, прысвечаная 200-годдзю пачатку вайны Напалеона з Расійская імперыяй і ўзнаўлення Вялікага Княства Літоўскага.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 твораў жывапісу і графікі, у тым ліку батальныя карціны, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі, краявіды з выявамі беларускіх гарадоў і замкаў. Працы паказваюць некаторыя ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі, адлюстроўваюць удзельнікаў  вайны і яе жахлівыя вынікі. 

Як адзначыў каардынатар выставы, мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава, сябры Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Крукоўскі, Базыль Камароў, Хведар Кісялёў, Мікола Купава, Павел Лук, Віктар Маркавец, Юрый Несцярук, Павел Татарнікаў і Барыс Первунінскіх прадставілі творы, прысвечаныя гісторыі і культуры ВКЛ, якое было калыскай беларускага этнасу і развіцця нацыі. Паводле ягоных слоў, у 1812 годзе ліцвіны яшчэ добра памяталі нядаўна страчаную Бацькаўшчыну. “Таму большасць насельніцтва ВКЛ сустракала армію еўрапейскіх народаў як вызваліцельніцу ад расійскага ярма, — сказаў Купава.  Паводле ягоных слоў, юнакі сталі запісвацца ў Вялікую армію Напалеона, каб ваяваць за ўзнаўленне ВКЛ. “А паколькі нашы продкі ваявалі ў войсках супраціўнікаў, вайна стала для беларусаў грамадзянскай, — падкрэсліў Купава. Паводле ягоных слоў, непаслядоўнасць Напалеона, які збіраўся скончыць вайну з вызваленнем ВКЛ і Смаленску, а ўвязаўся ў паход на Маскву, прывяла да трагедыі для войска французскага імператара і для вялікалітоўскай ідэі — у Беларусі загінуў 1 млн. чалавек, а абвешчанае ўзнаўленне ВКЛ засталося няздзейсненай марай.


 
Паводле слоў саветніка пасольства Польшчы ў Беларусі Паўла Марчука, гісторыя з абяцаннем Напалеона аднавіць свабоду Польшчы і ВКЛ сведчыць пра тое, што ніколі нельга верыць словам дыктатараў. “І тут няма аніякіх палітычных намёкаў, — падкрэсліў дыпламат. На ягонае меркаванне, нягледзячы на тое, што гадавіна пачатку вайны 1812 года з’яўляецца сумнай датай, трэба яе адзначаць, таму што трэба вяртацца да цудоўнай і цікавай гісторыі ВКЛ і беларускага народа.

Мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская адзначыла, што вайна 1812 года згубіла ранейшую адназначнасць. Рамантычныя і з высокім грамадзянскім напалам творы, якія дэманструюцца на гэтай камернай выставе, сведчаць пра тое, што тэма вайны 1812 года вельмі хвалюе беларускіх мастакоў, якія імкнуцца праўдзіва паказаць падзеі 200-гадовай даўніны. Гаранская нагадала, што з нацыянальных пазіцый праблематыка вайны 1812 года пачала вывучацца толькі з 1980-х гадоў. Паводле яе слоў, кнігі беларускіх аўтараў рэалістычна раскрываюць прычыны вайны, яе ход, вынік і лёс Беларусі.

Аўтар кнігі  “1812. Трагедия Беларуси, прафесар Анатоль Тарас адзначыў, што вайна 1812 года ахапіла толькі дзве этнічныя губерні Расіі і сем этнічных губерняў Беларусі. Аднак у рускай палявой арміі з 541 тысячы чалавек больш за 200 тысяч складалі ураджэнцы Беларусі. З прыходам на Беларусь Вялікай арміі да Напалеона пацягнуліся амаль ўсе беларусы — шляхта спадзявалася на адраджэнне ВКЛ, сялянства чакала волю і адмену паншчыны, мяшчанства — буржуазных рэформаў, а святарства — ліквідацыі дыктату рускай праваслаўнай царквы. “Аднак імператар Францыі толькі паспеў адрадзіць  ВКЛ і паабяцаў пасля вайны адмяніць прыгонны стан сялянства.  Параза Напалеона ў Беларусі прывяла да пачатку канфіскацыі шляхецкай маёмасці, кансервацыі прыгонніцтва і эканамічнага спусташэння нашага краю. Усё гэта стала трагедыяй для Беларусі, — падкрэсліў Тарас. 



 

Каментаваць