У Мінску адкрылася выстава мастакоў суполкі “Пагоня”

Вечарам 21 сакавіка ў Мінску, на сядзібе Партыі БНФ адкрылася выстава мастакоў суполкі “Пагоня Беларускага саюза мастакоў, прысвечаная 94-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У экспазіцыі дэманструюцца 24 творы жывапісу і графікі розных гадоў, у тым ліку партрэты, тэматычныя палотны, краявіды, нацюрморты і плакаты.

Праваслаўны святар, айцец Леанід (Акаловіч) правёў малебен у гонар і памяць айцоў-заснавальнікаў БНР, за незалежнасць Беларусі, вызваленне палітычных вязняў, беларускі народ і яго кіраўнікоў.



Вечарам 21 сакавіка ў Мінску, на сядзібе Партыі БНФ адкрылася выстава мастакоў суполкі “Пагоня Беларускага саюза мастакоў, прысвечаная 94-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У экспазіцыі дэманструюцца 24 творы жывапісу і графікі розных гадоў, у тым ліку партрэты, тэматычныя палотны, краявіды, нацюрморты і плакаты.

Праваслаўны святар, айцец Леанід (Акаловіч) правёў малебен у гонар і памяць айцоў-заснавальнікаў БНР, за незалежнасць Беларусі, вызваленне палітычных вязняў, беларускі народ і яго кіраўнікоў.

Аляксей Марачкін “Маці Божая ахвяраў Чарнобыля (жывапіс)

Адзін з заснавальнікаў і першы кіраўнік “Пагоні Аляксей Марачкін падзякаваў кіраўніцтву Партыі БНФ за мажлівасць правесці мастацкую імпрэзу і паведаміў, што выстава з’яўляецца традыцыйнай і арганізуецца штогод на працягу апошніх 20 гадоў. Паводле яго слоў, падобную выставу ў наступным годзе, прысвечаную 95-годдзю БНР, мяркуецца правесці ў сталічным Палацы мастацтва. Неўзабаве кіраўніцтва “Пагоні будзе падаваць заяўку на арганізацыю такой імпрэзы ў 2013 годзе, сказаў Марачкін.

Паводле слоў старшыні суполкі “Пагоня Генадзя Драздова, 94 гады таму назад папярэднікамі быў зроблены пасыл, які сёння адгукаецца ў сэрцах беларусаў, неабыякавых да лёсу сваёй Бацькаўшчыны. “Гэты пасыл быў зроблены не толькі да нас — нашчадкаў, але і да нябёсаў, дзе ён менавіта занатоўваецца і з цягам часу абавязкова будзе матэрыялізаваны на беларускай зямлі ў нейкае вялікае сапраўднае дзяржаўнае свята, -- адзначыў Драздоў. Ён павіншаваў удзельнікаў імпрэзы з яе адкрыццём, з 94-й гадавінай абвяшчэння БНР і запрасіў усіх прыйсці 25 сакавіка ў 13.30 на плошчу перад будынкам прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для ўдзелу ў святочным шэсці і мітынгу на плошчы Бангалор. 

     

Як адзначыў адзін з заснавальнікаў “Пагоні Мікола Купава, хаця выстава і сціплая, але яна напоўнена духам адраджэння і сцвярджэння. “І любы твор тут пра гэта гаворыць асобай сваёй мастацкай мовай. І кожнаму, хто прыйдзе на выставу, гэтыя творы будуць грэць душу і распавядаць пра нашу гісторыю і пра нашу будучыню, -- сказаў Купава. Ён нагадаў, што 22 сакавіка споўніцца 148 гадоў з трагічнай даты – дня пакарання смерцю на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні нацыянальнага героя Беларусі, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў супраць расійскага самаўладзя Кастуся Каліноўскага.

Паводле слоў Купавы, з 2000 года беларуская грамадскасць штогод адзначае гэтую дату, а таксама дзень нараджэння Каліноўскага –2 лютага. А паколькі 21 сакавіка – Міжнародны дзень паэзіі, дык Купава зачытаў адзіны вядомы паэтычны твор Каліноўскага — верш “Марыська, чарнаброва галубка мая, напісаны героем у апошнія дні свайго жыцця і адрасаваны сваёй нарачонай Марыі Ямант і ўсяму беларускаму “мужыцкаму народу.  “Дарэчы ў гэтым годзе (напрыканцы чэрвеня — на пачатку ліпеня) адзначаецца 150-годдзя з выхаду першай беларускай газеты “Мужыцкая праўда — гістарычнага правобраза і прадвесніка беларускага перыядычнага дэмакратычнага друку XX стагоддзя. Кожны нумар гэтай газеты невялікага памеру, якая выдавалася на беларускай мове, лацінкай, пачынаўся зваротам “Дзецюкі і канчаўся подпісам “Яська-гаспадар з-пад Вільні, — сказаў Купава. 

 


Выстава працуе да 11 красавіка.


На здымках:

Мікола Купава “Канстанцін Астрожскі (акварэль)
Генадзь Драздоў “Запрашэнне ў вандроўку (жывапіс)
Уладзімер Крукоўскі “Да 90-й гадавіны БНР (плакат)
Хведар Ладуцька “Лопаць цвіце (жывапіс).

Каментаваць