У Мінску адкрылася выстава “Песня Дзвіны” Тараса Хадкевіча”, прымеркаваныя да 100-годдзя з дня яго нараджэння

22 лютага ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства адкрылася выставы “Песня Дзвіны Тараса Хадкевіча, прымеркаваныя да 100-годдзя з дня нараджэння празаіка.

У экспазіцыі прадстаўлены прадметы з дому сям’і Хадкевічаў, дакументы юбіляра, яго кнігі з аўтографамі і фатаздымкі розных гадоў.



22 лютага ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства адкрылася выставы “Песня Дзвіны Тараса Хадкевіча, прымеркаваныя да 100-годдзя з дня нараджэння празаіка.

У экспазіцыі прадстаўлены прадметы з дому сям’і Хадкевічаў, дакументы юбіляра, яго кнігі з аўтографамі і фатаздымкі розных гадоў.

Дырэктар музея Лідзія Макарэвіч адзначыла: “Мы жывем у такі час, што можам з’яўляцца сведкамі повязі двух стагоддзяў: пісьменнікі, якія нарадзіліся ў XX стагоддзі, разам з намі перайшлі ў XXI-е. І мы іх памятаем і шмат перачытваем. Паводле яе слоў, свята не адбылося б, калі б у свой час сваякі юбіляра не перадалі ў фонды музея ўнікальныя пісьмовыя, выяўленчыя і рэчавыя рэліквіі з архіву Тараса Хадкевіча. “Гэтае свята вярнула нас у маладосць, калі сын юбіляра Леанід Тарасавіч Хадкевіч засноўваў наш музей, — сказала Макарэвіч.
 
Загадчык аддзела навуковай асветы музея Вольга Гулева нагадала радкі з біяграфіі Тараса Хадкевіча, які нарадзіўся 7 сакавіка (23 лютага) 1912 года ў вёсцы Шайцерава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля вучобы ў мясцовай сямігодцы і ў Полацкім педагагічным тэхнікуме стаў супрацоўнічаць у перыядычным друку — спачатку ў рэдакцыі акруговай газеты “Чырвоная Полаччына, а затым у рэдакцыях рэспубліканскіх газет “Чырвоная змена і “Звязда. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, быў цяжка паранены і ў верасні 1941 года трапіў у палон, на тэрыторыі Германіі ўдзельнічаў у руху антыфашысцкага супраціву, а на пачатку мая 1945 года ўцёк з палону. Пасля вайны — зноў на журналісцкай рабоце ў рэдакцыях газет “Звязда і “Літаратура і мастацтва. Літаратурную дзейнасць Тарас Хадкевіч пачаў у 1926 годзе вершамі ў перыядычным друку. Пазней з’явіліся кнігі апавяданняў і аповесцяў, раманы, творы для юных чытачоў, але, у першую чаргу, Тарас Хадкевіч заставаўся няўрымслівым і дапытлівым журналістам, вострым і прынцыповым публіцыстам. Гулева прывяла словы пра юбіляра выбітнай беларускай паэткі Эдзі Агняцвет: “Мне вельмі падабаліся ў яго характары сур’ёзнасць і глыбіня, непаказныя дабрата і чалавечнасць. Ён любіў людзей і радаваўся, калі людзі адказвалі яму на любоў.

                     Сваякі, землякі і сябры Хадкевіча разам з супрацоўнікамі музея


Як адзначыў журналіст і паэт, дырэктар радыёстанцыі “Беларусь, зямляк юбіляра Навум Гальпяровіч, для яго імя Хадкевіча асацыіруецца з яго родным Полацкам, з горадам, які сёлета спраўляе сваё 1150-годдзе. “Мне пашчасціла, што з дзяцінства, чытаючы полацкую газету, я даведаўся пра літаб’яднанне “Надзвінне, якім кіраваў Тарас Хадкевіч, а затым Алесь Савіцкі. Так сталася, што і мне давялося папрацаваць у полацкай газеце, хадзіць у літаб’яднанне “Надзвінне і шмат разоў быць на радзіме Хадкевіча, — сказаў Гальпяровіч. На яго думку, лёс юбіляра — гэта цэлая эпоха ў гісторыі беларускай мовы і літаратуры, яркі прыклад служэння радзіме.

Пісьменнік і грамадскі дзеяч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны лаўрэт Дзяржаўнай прэміі Беларусі, зямляк і сябра юбіляра Алесь Савіцкі назваў Тараса Хадкевіча “волатам духу, які ў сваіх кнігах апісаў сваё трагічнае жыццё, людскія лёсы і сваю эпоху. Савіцкі нагадаў, што менавіта ён падарыў свайму сябру назву яго рамана “Песня Дзвіны. “Яго любімай ежай быў хлеб са смальцам. У палоне раз на тыдзень ім давалі лустачку хлеба, на якой было трошкі смальцу. І ён марыў, што калі дажыве да канца вайны, купіць цэлы бохан хлеба і будзе яго густа намазваць смальцам, — сказаў Савіцкі.
 
У адкрыцці выстаўкі ўдзельнічалі сваякі і сябры Хадкевіча, яго землякі з Верхнядзвінскага раёна.

Фрагменты з твораў юбіляра прачытаў артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі.

 

Каментаваць