У Мінску адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно

З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры "Победа" адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.



З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры "Победа" адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.


9 мая 1950 года міністр замежных спраў Францыі Рабэр Шуман прадставіў свае прапановы, вядомыя як "Дэкларацыя Шумана". Гэты дакумент лічыцца пачаткам стварэння таго, што зараз ёсць Еўрапейскім Саюзам. Дзень Еўропы стаў адным з яго сімвалаў і шырока адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе і краінах за яго межамі. Гэта нагода для імпрэзаў і святкаванняў, якія робяць Еўропу і яе грамадзян і нацыі ЕС бліжэй адно да аднаго.


Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін. Паказы пройдуць з 11 па 17 мая. На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Уваход на ўсе паказы вольны. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі дзякуе ўсім амбасадам, якія прымаюць удзел у арганізацыі сёлетняга фестывалю, а таксама Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі кінатэатра "Победа" і парталу TUT.BY за сталую падтрымку і супрацоўніцтва.


Расклад паказаў:
11 мая (пятніца)
18:30 Адкрыццё; Каралева The Queen (Вялікабрытанія)
21:00 Вір Duburys (Літва)

12 мая (субота)
17:20 Вясёлая каза: легенды старой Прагі Kozí príbeh: Pověsti staré Prahy (Чэхія)
19:00 Аднойчы Once (Ірландыя)
21:00 Даражэнькая Darling (Швецыя)

13 мая (нядзеля)
17:20 Прайдзісветы Olsen Banden på de Bonede Gulve (Данія)
19:00 Лавэ Lóve (Славакія)
21:00 Зіма даўжынёю ў год Im Winter ein Jahr (Германія)

14 мая (панядзелак)
19:00 Бяжы, сястра, бяжы Sisko tahtoisin jäädä (Фінляндыя)
21:00 Помста Hævnen (Данія)

15 мая (аўторак)
19:00 Варшава Warszawa (Польшча)
21:00 Хітрык L'Esquive (Францыя)

16 мая (серада)
19:00 Ноч перад іспытамі — сёння Notte prima degli esami — Oggi (Італія)
21:00 Усе песні толькі пра каханне Les Chansons d'Amour (Францыя)

17 мая (чацвер)
19:00 На раздарожжы (Беларусь)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613; +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі); +375 (17) 2037766; +375 (17) 2037766 (кінатэатр "Перамога")

Каментаваць