У Мінску пройдзе фэст мабільнасці

Фестываль "Самаход" у межах кааліцыі "Без візы!" адбудзецца 6 і 7 красавіка.

У першы дзень адбудзецца вечарына ў клубе Loft, на наступны дзень — серыя фільмаў і дыскусіі ў Арт-сядзібе, паведамляе generation.by.
Ophex і Boyfriend — энтузіясты трапічнай/бас музыкі з Літвы, заснавалі ў Вільні супольнасць Tropicana ў 2010 годзе разам са стварэннем блогу Clubtropi.com.

Ophex (LT) — aдно з самых значных імёнаў у свеце Baile Funk (GenerationBass.com), першы літоўскі прадзюсар музычных напрамкаў, якія выйшлі з бразільскіх гета, Ophex падчас сваіх сэтаў здзіўляе танцпляц міксам baile funk з tropical bass, uk funky,mashups і нават рэйвам 90-х.

Уваход: да 24:00 — 40 000, пасля 24:00 — 60 000.

7 красавіка арганізуецца прагляд кінастужак у Арт-Сядзібе (Куйбышава, 22)

14.00–15.20 — All white is barking (дакументальны фільм, 2008 г, рэжысёр Марк Ісаакс, Вялікабрытанія)

15.20–15.40 — перапынак, кава паўза

15.40–16.40 — прэзентацыя кампаніі "Без візы!", прагляд фільма “Borderland (2009, рэжысёр Аляксандра Ігнатовіч і Тацяна Поклад, Літва).

16.40–17.10 — перапынак, кава паўза

17.10 –18.00 — "(Контр)картографируя миграцию", лекцыя Аляксандры Баравіковай і каманды праекта Le Monde Diplomatique

18.00–18.30— “Life is too short to be controlled (дакументальны фільм, 2010 г, Вялікабрытанія)

Каментаваць