У Мінску можна паслухаць лекцыю Крысціны Лоддэр “Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызма”.

Лятучы універсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў 10 кастрычніка арганізуе публічную лекцыю брытанскага прафесара, віцэ-прэзідэнта Таварыства Малевіча Крысціны Лоддэр “Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызма”. 



Лекцыя пачнецца а 19.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў, Някрасава, 3.

Лекцыя прысвечана руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць Супрэматычную архітэктуру, а менавіта — новая роля авіяцыі, ўтапічныя імпульсы Рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.

Каментаваць