У Мінску прайшла творчая вечарына Змітра Захарэвіча

Бард і паэт, добра вядомы ў колах дэмакратычных актывістаў, адзначыў сваё 36-годдзе ў Арт Сядзібе двухгадзінным канцэртам пад дэвізам “Пацыэнт, хутчэй жывы!”



Песымістычна-аптымістычны дэвіз, абумоўлены тым, што за апошні час вельмі шмат сяброў і добрых знаёмых Змітра Захарэвіча адышлі ў іншы свет. Але Зміцер заклікае, нягледзячы на сумны краявід за вакном, верыць у жыццё і ў хуткую непазбежную вясну.

Бард выканаў пад гітару больш за 20 уласных песень на самыя розныя тэмы (некаторыя творы прагучалі ўпершыню) і прачытаў нізку вершаў.

“У Змітра Захарэвіча сэрца гарыць. Многія, нятворчыя і творчыя людзі хаваюць галаву ў пясок, а гэты чалавек адгукаецца на тое, што вакол адбываецца. Яго сэрца пульсуе ва ўнісон з праблемамі, якія нас атачаюць”, — адзначыў прысутны на імпрэзе мастак Алесь Марачкін.

Каментаваць