У Мінску прайшоў першы беларускі інтэлектуальны фестываль (фотарэпартаж)

У чацвер, 16 ліпеня, сталічны клуб «RE:PUBLIC» сустракаў гасцей у незвычайным для сябе мерапрыемстве — забаўляльна-пазнавальнай віктарыне пра беларускую самабытнасць і культуру.



Фармат інтэлектуальнага паб-квізу даволі палярны на Захадзе, арганізатары падзеі вырашылі папулярызаваць яго і ў нас, і адразу пачаць з патрыятычнай тэматыкі.

Прымаць удзел у фестывалі маглі каманды ад 2 да 8 чалавек. Зарэгістраваўся на пачатак віктарыны ажно 31 калектыў, і гэта толькі першы такі фэст!

Адметнасць віктарыны у тым, што ўдзельнікам не спатрэбяцца паглыбленыя і акадэмічныя веды ў галіне беларусазнаўства. Пытанні складзены так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым людзям. Фестываль складаецца з 8 тэматычных тураў і аднаго фінальнага, у кожным з іх па 5 пытанняў. Пасля кожнага пытання вядучы дае 1 хвіліну на абмеркаванне. Па заканчэнні тура ўсе пытанні паўтараюцца яшчэ раз у хуткім тэмпе, пасля чаго ў камандаў ёсць роўна 1 хвіліна для таго, каб вызначыцца з канчатковымі адказамі. Адказы здаюцца на спецыяльным бланку пасля заканчэння кожнага туру. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за кожны няправільны — 0 балаў.

Тэмы і фармат тураў розныя: беларуская самабытнасць, мова, гісторыя, музыка ды іншыя. Пытанні задаюць у форме тэксту, музыкі, відэа ці фотаздымку. Агучваў заданні знаўцам музыка Алег Хаменка. Музычную частку ў перапынку прадставіў этна-калектыў «Ула», а паэтычную — паэт-авангардыст Віктар Жыбуль.

Па вынікаў віктарыны трэцяе месца ўзяла каманда «Вершы Быкава», другое ў «Зэдлік. Імбрык. Жырандоля», смачны падарунак знесла каманда «Тапінамбур».

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-07-17 17:18:12
"фотарЖпартаж".

Каментаваць