“У нескладовае”: музычнае прывітанне беларусам Расіі

Апошнім часам пільную ўвагу слухачоў усё больш прыцягвае музычны праект вядомых беларускіх выканаўцаў Рамана Арлова і Вадзіма Марголіна — рок-гурт "У нескладовае". Гэта ўвага абумоўлена незвычайнай творчай канцэпцыяй і мэтамі праекта, а таксама складам гурта, які больш нагадвае музычную фармацыю.



Апошнім часам пільную ўвагу слухачоў усё больш прыцягвае музычны праект вядомых беларускіх выканаўцаў Рамана Арлова і Вадзіма Марголіна — рок-гурт "У нескладовае". Гэта ўвага абумоўлена незвычайнай творчай канцэпцыяй і мэтамі праекта, а таксама складам гурта, які больш нагадвае музычную фармацыю. Удзельнічаць у праекце выказалі многія музыканты, у тым ліку і лідэр "Палаца" Алег Хаменка, вакаліст гурта "Dali" Віктар Рудэнка, Ганна Хітрык (гурт "Куфар"), лідар гурта "J-Морс" Уладзімір Пугач, Яўген Чалышаў (гурт "Харлі"), вядомыя беларускія выканаўцы Руся, Аляксандр Памідораў, поп-спявак Аляксей Хлястоў і шмат іншых артыстаў. Ініцыятары гурта "У нескладовае" Р. Арлоў і В. Марголін вырашылі скіраваць свае арганізацыйныя і творчыя намаганні на прапаганду беларускай рок-музыкі і роднай мовы ў Расіі, прынамсі, у сталіцы гэтай дзяржавы — Маскве. Чым абумоўлена такая, не на што не падобная, структура гурта "У нескладовае", якія музыканты бачаць шляхі дасягнення сваіх творчых мэтаў у суседняй дзяржаве?

На гэтыя і іншыя пытанні лідэры і ўдзельнікі “У нескладовага адказалі на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якая была прысвечана выхаду на лэйбле WEST RECORDS дэбютнага альбома гурта, якія мае такую ж назву “У нескладовае. Па-першае, музыканты “У нескладовага, як высветлілася з адказаў удзельнікаў праекта, рэальна ацэньваюць усю складанасць выканання пастаўленых мэтаў. Але яны спадзяюцца на актыўнасць маладых прадстаўнікоў беларускай грамады Расіі, а таксама на ўвагу шматлікіх тамтэйшых прыхільнікаў беларускай рок-музыкі. Не малая роля ў прасоўванні музычнага прадукту ад “У нескладовага адводзіцца і афіцыйнаму партнёру гурта — кампаніі “Будзьма беларусамі. Менавіта дзякуючы падтрымцы гэтай суполкі быў зняты першы відэакліп гурта на песню “У нескладовае–1, які цяпер мае шырокую ратацыю на тэлеканале “MTV-Беларусь.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі і лідэр гурта Р. Арлоў падкрэслівалі адрозненне “У нескладовага ад вядомых супольных музычных праектаў, кшталту “Народнага альбому ці “Сьвятога вечара. Раман зазначыў, што вышэйзгаданыя супольныя праекты, якія аб’ядноўваюць шмат артыстаў, па-сутнасці з’яўляюцца музычнымі п’есамі са сваім сцэнарыем і драматургіяй. Гурт “У нескладовае — гэта “зборная каманда салістаў беларускіх рок-гуртоў, якія ў асноўным выконваюць поп-рок.


Што тычыцца стылістычнага вызначэння музыкі “У нескладовага, то удзельнікі гурта ўпэўнены, што ўсё будзе залежыць ад слухачоў і іх прыхільнасцяў. Цяпер гучанне і музыка гурта знаходзіцца ў пастаянных зменах, пошуку найлепшага варыянта для беларускага і расійскага слухача. Але калі высветліцца, што музыка гурта не зусім адпавядае густам патэнцыяльных слухачоў ці музычным трэндам у Беларусі і Расіі, выканаўцы дапускаюць змены ў напрамку больш акрэсленага эксперыментальнага гучання, у тым ліку і ў накірунку самых сучасных стыляў рок-музыкі.

Але гурт “У нескладовае і яго ўдзельнікі не будуць займацца выключна прасоўваннем толькі свайго музычнага прадукта. У планах яго ўдзельнікаў — больш шырокае знаёмства расійскіх і беларускіх слухачоў з іншымі беларускімі рок-гуртам, удзельнікі якіх спяваюць ці граюць ў “У нескладовым. Так у бліжэйшыя дні ў маскоўскіх клубе “Шанці адбудзецца акустычны канцэрт “У нескладовага пры ўдзеле іншых беларускіх каманд — “Харлі і “DALI. Праз некалькі дзён — канцэрт у маскоўскім клубе “Меццо Форте...

Але галоўная творчая справаздача гурта Р. Арлова і В. Марголіна адбудзецца перад беларускімі слухачамі на канцэрце ў сталічным клубе “Рэактар 28 кастрычніка. Прэзентацыя альбома "У нескладовае" пачнецца ў 19.00. Запрашаюцца ўсе прыхільнікі беларускамоўнай рок-музыкі!
 

Каментаваць