У Палацы мастацтваў адбыўся канцэрт Banker party

28 чэрвеня ў Палацы Мастацтваў у межах арт-фэстывалю “Дах” адбыўся канцэрт “Banker party”, прысвечаны паэту Уладзіміру Банько.



Канцэрт быў арганізаваны як добрая вечарына ў памяць нядаўна памерлага Уладзіміра Банько — паэта, музыкі, графіка, перформера.

 На канцэрт прыйшло шмат сяброў і знаёмых паэта, а таксама аматараў яго творчасці.

Выступае паэт Сяргей Сыс

Таксама ў вечарыне прыняў удзел музычны праект “Князь Мышкин”, у якім прымаў удзел Уладзімір. Апроч музычнай часткі чыталі вершы Арцём Кавалеўскі, Віктар Жыбуль, Сяргей Сыс, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Ілля Сін. Канцэрт прайшоў ва ўтульнай атмасферы.

Гіпнатычныя матывы гурта "Князь Мышкин"

Выступае паэт Арцём Кавалеўскі
 

Людзей было няшмат, але дастаткова

 

 

 

Даведка НЧ:
 

Уладзімір Банько (01.11.1973 — 19.04.2015), таксама вядомы як Вова Банкер і Ярыла Пшанічны — музыка, паэт, графік, перформер. Стваральнік музычнага праекта “Барадаты Грынвіч”. Прымаў удзел у музычных праектах: Karaoke Vomit, Roomdark, «Князь Мышкин». Аўтар зборніку вершаў на трасянцы “Пішчавыя лішкі” (2001). Апошнімі рэлізамі музыкі з’яўляюцца: Roomdark — Frothiness, Golova & Roomdark — Snow.

Абмеркаванне:

  • змiцер
  • 2015-06-29 18:05:11
Гапеева не выступала - затое чытау вершы Сяргей Верацiла. Журналiст напэуна быу толькi напачатку iмпрэзы.

Каментаваць