У сталіцы адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”

16 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску.

У экспазіцыі прадстаўлены 34 працы вядомых сучасных кітайскіх майстроў жывапісу і каліграфіі. Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Палац мастацтва.

16 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску.

У экспазіцыі прадстаўлены 34 працы вядомых сучасных кітайскіх майстроў жывапісу і каліграфіі. Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Палац мастацтва.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Сяргей Цімохаў, выстава прымеркавана да 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю. Паводле яго слоў, па запрашэнню Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Мінск прыехала дэлегацыя Цэнтральнага інстытута каліграфіі і жывапісу Музея па вывучэнню культуры і гісторыі КНР на чале з дырэктарам інстытута Ма Чжэньшэнам. Цімохаў паведаміў, што ў межах выставы запланаваныя майстар-клас па каліграфіі ў музеі і сустрэча кітайскіх мастакоў са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.



Паводле слоў намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага, беларуска-кітайскія культурныя адносіны развіваюцца па ўсіх напрамках і вельмі дынамічна. “Штогод наша краіна прымае вядомыя кітайскія творчыя калектывы, арганізуе выставы і, разам з тым, прадстаўляе нацыянальную культуру і мастацтва ў Кітаі, — адзначыў Стружэцкі.

Паводле яго слоў, зараз ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучаюцца больш за 180 студэнтаў з КНР. “Акрамя таго, кітайскія студэнты вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. І мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час будуць падпісаныя адпаведныя пагадненні паміж установамі культуры Кітая і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Тады мы зможам прымаць кітайскіх студэнтаў і ў гэтай ВНУ, — сказаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, у 2012 годзе будуць арганізаваныя Дні культуры Беларусі ў КНР, у межах якіх запланавана правесці выставу кніг беларускіх пісьменнікаў у перакладах на замежныя мовы.

Нядаўна прызначаны пасол КНР у Беларусі Гун Цзяньвэй адзначыў, што за 20 гадоў значна пашырыліся кітайска-беларускія адносіны ва ўсіх абласцях, у тым ліку ў палітыцы, эканоміцы, гандлі, адукацыі, культуры і гуманітарных сувязях. На яго думку, існуюць рэзервы для дасягнення больш высокай ступені развіцця гэтых сувязей. Як паведаміў пасол, з нагоды 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж двума краінамі ў Пекіне і Мінску, а таксама ў рэгіёнах КНР і Беларусі адбудуцца розныя мерапрыемствы. Неабходна максімальна выкарыстоўваць шанс, які прадаставіла гэтая дата, каб прасунуць адносіны паміж двума краінамі і народамі, сказаў дыпламат.



Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна адзначыў, што беларускае мастацтва заўсёды адрознівалася магутнай прагай да засваення сусветнага вопыту і лепшых яго скарбаў. Паводле яго слоў, тое, што экспануецца на выставе, —  гэта вельмі вялікі густ і праява традыцыйных мастацкіх школ Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама іх шлях засваення сучасных метадаў. На думку Баразны, выстаўленыя творы выпраменьваюць каласальны запал энергіі, дэманструюць высокі кампазіцыйны ўзровень каліграфічнага майстэрства, а таксама ментальнасць старажытнай кітайскай культуры, якая стала ўзорнай для сусветнай культурнай спадчыны. Знаёмства з экспазіцыяй будзе вельмі карысным і цікавым для студэнтаў мастацкіх ВНУ, навучэнцаў мастацкіх школ і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў Міністэрства культуры, сказаў рэктар акадэміі.



Затым адбыўся майстар-клас кітайскіх мастакоў-каліграфаў.

Выстава працуе да 19 студзеня.
 

Каментаваць