У Строчыцах у сёмы раз адбыўся фолк-фэст "Камяніца" (фотарэпартаж)

На вольным паветры, сярод драўляных хацін-экспанатаў Музея архітэктуры і побыту на двух сцэнах адыгралі свае творы гурты "Альтанка", "Варган", "Стары Ольса", "Этна-суполка", "Вурай" і іншыя. Лідар гурта "Троіца" Іван Кірчук у драўлянай царкве некалькі разоў прадставіў гледачам монаспектакль "Споведзь пад стрэхамі".



Ад ранку да вечара ў Строчыцах было багата наведнікаў. Шмат хто прыходзіў у вышыванках. Добрая музыка, сонечнае надвор'е, дэмакратычная атмасфера і "сухі закон" на тэрыторыі фэсту спрыялі цудоўнаму настрою і шчырай весялосці грамады.

Абмеркаванне:

  • VM
  • 2015-09-07 00:27:08
Прыемна бачыць сябе на 6-м здымку з кнігай "222 альбомы беларускага року" - дынамічна атрымалася. Мяне там афіцыйна зарэґістравалі ў гандлёвыя шэрагі, дык апошнюю сваю кнігу
"Rock on-line" аж паўпачкі прадаў (дый засталося апошнія дзьве). Яна паехала па розных гарадох Беларусі, у Расею, Украіну, а наапошку, ужо ў цемры, мяне знайшоў нейкі аўстрыец Паўлюс,
дык і яму падпісаў асобнік.

Каментаваць