У Варшаве сабраліся найлепшыя вулічныя мастакі Беларусі (стэнсілісты)

У Беларусі будзе створаны цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў і выдадзены часопіс пра вулічнае мастацтва. Такая ідэя прагучала падчас першай сесіі Беларускай школы стрыт-арту, якая праходзіць у Варшаве з 24 верасня па 1 кастрычніка. Таксама плануецца выданне серыі налепак, буклетаў, альбомаў з найлепшымі ўзорамі беларускага вулічнага мастацтва.

У Беларусі будзе створаны цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў і выдадзены часопіс пра вулічнае мастацтва. Такая ідэя прагучала падчас першай сесіі Беларускай школы стрыт-арту, якая праходзіць у Варшаве з 24 верасня па 1 кастрычніка. Таксама плануецца выданне серыі налепак, буклетаў, альбомаў з найлепшымі ўзорамі беларускага вулічнага мастацтва.

У Варшаву прыехалі найлепшыя вулічныя мастакі Беларусі, якія спецыялізуюцца ў трафарэтах (стэнсілах). Як паведаміў адзін з кіраўнікоў праекту Яўгеніюш Гавін, узровень удзельнікаў вельмі высокі. "Мы нават не чакалі такога ўзроўню гасцей з Беларусі. Некаторыя настолькі прафесійныя, што могуць самі выкладаць, паведаміў Гавін. Напрыканцы заняткаў мастакам з Беларусі належыць размаляваць адмысловую сцяну ў цэнтры Варшавы. Пакуль у іх адбываюцца майстар-класы ад майстроў стрыт-арту Польшчы."

Адзін з кіраўнікоў Школы стрыт-арту Франак Вячорка лічыць, што стрыт-арт павінен граць не толькі эстэтычную, але і мабілізацыйную ролю. "Мы хочам разварушыць беларускае грамадства, паказаць ім нешта новае. Беларусы прывыклі, што малюнкі на сценах гэта дрэнна. Не заўсёды. Задача вулічнага мастацтва прымусіць чалавека думаць, пры гэтым не псаваць навакольнае асяроддзе. Напрыклад, беларускімі ўдзельнікамі ўжо зацікавіліся польскія фірмы. Прапаноўваюць зрабіць марку адзення, ствараць малюнкі для маек, штаноў. Таксама мы плануем стварыць спецыяльны цэнтр падтрымкі вулічнага мастацтва. Чалавек дасылае заяўку, мы яму дапамагаем з фарбай, матэрыяламі. Думаю, гэта толькі пачатак супрацоўніцтва".

Сярод удзельнікаў школы стэнсіліст Dream, вядомы малюнкамі гістарычных асобаў каля Камсамольскага возера ў Мінску. Dream прыехаў у Варшаву, каб пазнаёміцца з вядомымі польскімі вулічнымі мастакамі і абмяняцца досведам з беларускімі калегамі.  "У нас тут выкладаюць людзі, якія займаюцца стрыт-артам больш за 15 гадоў. Тое, што мы ўбачылі ў Польшчы, хочам паўтарыць у Беларусі, больш сур'ёзнае, больш глабальнае. У Беларусі цяжка нешта рабіць. У Варшаве з гэтым прасцей, ніхто не замінае, не зафарбоўваюць. Думаю, у нас таксама так будзе. Гэта пытанне часу ", паведаміў стэнсіліст, які выступае пад псеўданімам Dream.

Кантактныя тэлефоны для больш падрабязнай інфармацыі:

+375 29 6685821 (Франак Вячорка)

+48 796 161 585 (Яўген Гавін)

Каментаваць