У Зэльве адзначылі 104-ю гадавіну Ларысы Геніюш (фота)

У суботу, 9 жніўня, каля 30 чалавек завіталі ў Зэльву з Гродна, Слоніма, Ліды і Мінска. Імпрэза пачалася з раніцы ў зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве набажэнствам ў гонар паэткі.



А потым Ларысу Геніюш у царкве прыгадвалі святары айцец Георгій Субаткоўскі з Зэльвы і айцец Уладзімір Камінскі з Ліды.

Далей ушанаванне працягвалася на Зэльвенскіх могілках каля магілы паэткі і змагаркі. Там пад бел-чырвона-белымі сцягамі беларусы згадвалі Ларысу Геніюш, а сябар БХД з Мінска Валерыя Чарнаморцава прачытала некалькі патрыятычных яе вершаў.

Да вечара на беразе Зэльвенскага вадасховішча гучалі беларускія песні ў выкананні бардаў Зміцера Бартосіка і Андрэя Мельнікава і чыталіся вершы народнай паэткі Беларусі.

Фота аўтара

Каментаваць