Уцёкі з Рымскай імперыі

Фільм «Цэнтурыён» (Вялікабрытанія, 2010, 97 хвілін) — гістарычны баявік з жорсткімі сцэнамі ад рэжысёра Ніла Маршала — я б ацаніў амаль на дзве зорачкі. Так сабе.

117-ы год нашай эры. Цэнтурыён Квінтус Дыяс — адзіны ацалелы пасля налёту піктаў на памежны рымскі фарпост. Разам з непераможным Дзевятым лёгіёнам герой адпраўляецца ў брытанскія лясы, каб знішчыць кіраўніка бунтаўнікоў Гарлакона. Але хітрыя пікты рыхтуюць рымскім акупантам пастку…

Брытанскі рэжысёр Ніл Маршал праславіўся нізкабюджэтнымі і дынамічнымі фільмамі жахаў, дзе героі ў экстрэмальных умовах выпрабоўваліся на чалавечнасць. У «Сабаках-ваярах» група жаўнераў трымала абарону ад ваўкалакаў. У «Спуску» жанчыны-альпіністкі траплялі ў пячору з кіпцюрастымі канібаламі. Як добра зробленыя жанравыя стужкі, фільмы трапілі ў даведнікі, а сам рэжысёр атрымаў статус узыходзячай зоркі страшнага кіно.

«Цэнтурыён» — працяг улюбёнай рэжысёрскай тэмы: цывілізацыя супраць дзікунства; страх супраць салідарнасці. Карціна па звычцы перанасычаная жорсткімі сцэнамі. А ваярка піктаў Этэн у выкананні Вольгі Курыленкі выглядае сапраўднай дэманіцай — прагнай да крыві і бязлітаснай у помсце.

Хаця рэжысёр намякае на заняпад Заходняй цывілізацыі, узгадвае імператараў і колішніх ваяроў, «Цэнтурыён» мог разгортвацца ў любых дэкарацыях. Гістарычныя (і даволі сціплыя шаты) для чарговай гульні на выжыванне — залішнія. Яны толькі падкрэсліваюць непрывабнасць крывавых сцэнаў. Аматарам удумлівай гісторыі на стужку лепей не хадзіць. Але заўзятарам тэстастэронавых гульняў фільм прыйдзецца даспадобы.

Андрэй Крыніцын

Каментаваць