Украінскія музыкі атрымалі прэмію за беларускамоўную песню (фота, відэа)

Украінскі гурт «Фіолет» стаў лаўрэатам прэміі папулярнага беларускага інтэрнэт-партала «Тузін гітоў» www.music.fromby.net . Уручэнне прайшло 16 верасня ў Мінску. Група выканала песню «Месца пакуты», якая заняла 4-е месца ў выніковым хіт-парадзе, а таксама некалькі кампазіцый на ўкраінскай мове. Песні прагучалі ў акустычнай версіі, але былі цёпла сустрэтыя беларускай публікай.

Атрымліваючы ўзнагароду, фронтмэн «Фіолета» Сяргей Мартынюк падзякаваў аўтару песні «Месца пакуты» Яна Маўзера, а таксама запрасіў беларусаў на фэст «Бандэрштат", які штогод праходзіць ва ўкраінскім Луцку.

Нагадаем, што гурт “Фіолет з песняй “Месца пакуты стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі. У рамках яе ўкраінскія музыкі спяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку. Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў  www.collaboration.org.ua.

Відэа: http://vimeo.com/29179492

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў (www.collaboration.org.ua)

Каментаваць