Украіна выйшла ў фінал Еўрабачання (+відэа)

Прадстаўніца Украіны Марыя Ярэмчук выйшла ў фінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне–2014". У першым паўфінале, які адбыўся 6 мая ў Капенгагене, спаборнічалі 16 камандаў. Ярэмчук выканала песню "Tick - tock". Акрамя Украіны ў фінал таксама прайшлі Чарнагорыя  Венгрыя, Расія, Арменія, Азербайджан, Сан-Марына, Швецыя, Нідэрланды, Ісландыя.

 



21-гадовая Марыя Ярэмчук з дзяцінства займалася музыкай, прымала ўдзел у розных конкурсах і фестывалях. Яна — дачка народнага артыста Украіны Назара Ярэмчука. Марыя стала вядомай пасля праекту "Голас країни", дзе заняла чацвёртае месца. У мінулым годзе Ярэмчук спрабавала свае сілы на Нацыянальным адборы Еўрабачання, аднак, не прайшла.
 
 

Другі паўфінал адбудзецца 8 мая, на сцэне ў Капенгагене ў ім выступіць беларускі ўдзельнік Тэа (Юрый Вашчук).

Фінал адбудзецца ў суботу, 10 мая.

 

 

Каментаваць